Надзея (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Надзе́я — жаночае імя ад славянскага слова Надежда. Паходзіць ад старажытнай формы перакладу грэцкага слова Эл-піс — Надежа. Имя існуе ў славянскай, італьянскай, грэцкай і нават арабскай мовах.

У Італіі існуюць мужчынскія варыянты імені Nadio, Nado, Naddo, Nadino.

Гэтае імя знаходзіцца на 854 месцы па распаусюджанасьці ў ЗША, адпаведна зьвесткам Бюро перапісу насельніцтва ў 1990 годзе.[1]

Варыянты ў розных мовах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвяткаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У розных краінах сьвету Надзеі сьвяткуюць імяніны:

У Расеі — 4 лютага, 14 сакавіка, 20 сакавіка, 30 верасьня, 21 кастрычніка,

У Гішпаніі — 1 жніўня, 30 верасьня,

у Італіі — сьвяткуюць імяніны 17 студзеня ў гонар сьвятой Надзі з Лудону,

У Вугоршчыне — 1 жніўня,

у Чэхіі — 17 верасьня,

у Польшчы — 15 мая, 30 верасьня, 1 жніўня,

Сьвятыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвятая Надзя з Лудону.

Вядомыя Надзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Надзея Крупская — жонка Ўладзімера Леніна,

Надзея Румянцава — савецкая і расейская акторка тэатра і кіно,

Надзея Артымовіч — беларуская паэтка ў Польшчы,

Надзя Каманечы — румынская гімнастка.

Надзея Пятрова — расейская тэнісістка.

Надзея Чэпрага — сьпявачка з Малдовы.

Геаграфічныя назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мыс Добрай Надзеі — мыс на поўдні Афрыкі.

Існуе шэраг вёсак з назвай Надія ў розных раёнах Украіны.

Прозьвішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрсанажы ў творах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таксама вартыя ўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейскую песню «Надзея» ўпершыню выканала польская сьпявачка Анна Герман.

Назва гімну Ізраілю перакладаецца як «Надзея» (па-габрэйску: התקווה)

Існуе буйны блакітны дыямант з назвай «Надзея» вагою 45,52 каратаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]