Нант (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нант
Поўная назва Football Club de Nantes
Заснаваны 1943
Горад Нант, Францыя
Стадыён Бажуар
Умяшчальнасьць: 38 285
Кіраўнік Вальдэмар Кіта[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2022—2023 16 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Нант» (па-француску: Nantes) — францускі футбольны клюб з гораду Нант. Клюб быў заснаваны 21 красавіка 1943 году падчас Другой сусьветнай вайны, на базе мясцовых клюбаў, якія існавалі ў горадзе й вырашылі сабрацца разам, каб сфармаваць адзін вялікі клюб. «Нант» на працягу сваёй доўгай гісторыі пераважна гуляў у Лізе 1, але з 2008 году страціў такую магчымасьць з-за вылету ў Лігу 2, аднак з сэзону 2013—2014 гадоў клюб зноўку выступае ў найвышэйшым францускім дывізіёне.

«Нант» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у францускім футболе, маючы на сваім рахунку восем тытулаў чэмпіёна Францыі, тры Кубкі Францыі й адзіны дасягнуты Кубак лігі. Клюб славіцца сваім камандным духам і юнацкай акадэміяй, выпускнікамі якой у розныя часы былі Марсэль Дэсаі, Дыд’е Дэшам, Мікаэль Ляндро й Крыстыян Карамбё. Дзякуючы сваім традыцыйным жоўта-зялёным колерам «Нант» мае мянушку — «канаркі».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1943 годзе ў Нанце існавала пяць футбольных клюбаў, «Сэн-П’ер», «Стад Нант», «Батыньнёль», «Нантэз» і «Мэлінэ». Тым ня менш, мінавіта мэнэджар клюбу «Мэлінэ», Марсэль Сапэ, зразумеў, што Нант можа мець больш шанцаў да спартовых посьпехаў, калі ўсе пяць клюбаў будуць аб’яднаны ў адзіны клюб. Пасьля зьліцьця ўсіх пяці камандаў Сапэ сказаў, што на сёньня клюб ёсьць маленькай камандай, але якая неўзабаве стане вялікай, калі ўсе хто датычны клюбу будуць працаваць разам. Зялёныя й жоўтыя колеры клюбу былі абраны са спасылкай на гоначную каманду Жана Ле Гію, які быў адным з заснавальнікаў клюбу.

Пасьля першага сэзону, Сапэ разам зь іншымі чальцамі клюбу зьехаў у Парыж, дзе існавала вялікая колькасьць маладых футбалістаў, якія жадалі зьехаць у правінцыю, каб пазьбегнуць дэпартацыю ў Нямеччыну дзеля ўдзелу ў прымусовых працоўных групоўках. Тутака Марсэль знайшоў прафэсійнага трэнэра, а таксама некалькіх гульцоў, пасьля чаго Сапэ атрымаў пасаду старшыні клюбу ў 1944 годзе. Пасьля некаторых посьпехаў каманды, ейнага добрага фінансаваньня й таму, што Сап быў сябрам Габрыеля Ано, клюб быў прыняты да ўдзелу ў групу ўпаўнаважаных клюбаў (франц. Groupement des clubs autorisés), якая сталася папярэднікам Лігі прафэсійнага футболу (франц. Ligue de Football Professionnel), а пасьля стала прафэсійнай камандай, пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны ў ліпені 1945 году.

Першы свой матч як прафэсійны клюб «Нант» правёў супраць клюбу «Сэркль Атлетык Пары», які адбыўся на стадыёне «Алімпік дэ Калёмб» і скончыўся перамогай клюбу з поўначы краіны зь лікам 2:0. Першую хатнюю гульню клюб пачаў з паразы з такім жа лікам ад «Труа». Клюб фінішаваў пятым у канцы першага сэзону, пасьля чаго галоўны трэнэр Эмэ Нюік пакінуў клюб пасьля спрэчкі, а яго зьмяніў Антуан Рааб які ўзяў на сябе ролю гуляючага трэнэру. Пасьля перамогаў у 16 матчах запар, «Нант» атрымаў збуральную паразу дт лікам 9:0 ад «Сашо». У 1963 годзе гарадзкі савет вырашыў накіраваць значныя субсідыі ў клюб, каб дапамагчы яму прасунуцца ў наступны дывізіён.

Трафэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Альбан Ляфон 1999
2 Сьцяг Гаіці Аб Жан-Кевэн Дзювэрн 1997
3 Сьцяг Францыі Аб Нікаля Каза (ар. Вольфсбург) 1999
4 Сьцяг Францыі Аб Нікаля Палюа 1987
5 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэдра Чырывэльля (капітан) 1997
6 Сьцяг Бразыліі ПА Дуглас Аўгусту 1997
7 Сьцяг Камэруну Нап Ігнацыюс Ганаго 1999
8 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Самюэль Мутусамі 1996
11 Сьцяг Гвадэлюпы Нап Маркюс Како 1996
12 Сьцяг Францыі Нап Кадер Бамба 1994
15 Сьцяг Зімбабвэ Нап Тына Кадэвэрэ (ар. Ліён) 1996
16 Сьцяг Францыі Бр Рэмі Дэшам 1996
17 Сьцяг Францыі ПА Муса Сысако 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Камэруну Аб Жан-Шарль Кастэльето 1995
23 Сьцяг Францыі Нап Стрэдэр Апюа 2004
24 Сьцяг Швайцарыі Аб Эрай Джэмэрт (ар. Валенсія) 1998
25 Сьцяг Францыі ПА Фляран Мае 1991
27 Сьцяг Нігерыі Нап Мойзэс Сайман 1995
30 Сьцяг Славеніі Бр Дэніс Пэтрыч 1988
31 Сьцяг Эгіпту Нап Мастафа Магамэд 1997
39 Сьцяг Францыі Нап Матыс Аблен (ар. Рэн) 2003
44 Сьцяг Францыі Аб Натан Зэзэ 2005
45 Сьцяг Францыі Аб Баст’ен Мёпію 2006
77 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Бэні Траарэ (ар. Шэфілд Юн.) 2002
98 Сьцяг Францыі Аб Кельвэн Аміян 1998

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]