Насычанасьць (колер)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У тэорыі колеру насы́чанасьць — гэта інтэнсіўнасьць вызначанага тону, гэта значыць ступень візуальнага адрозьненьня храматычнага колеру ад роўнага па сьветлаце ахраматычнага (шэрага) колеру. Насычаны колер можна назваць сакавітым, глыбокім, меней насычаны — прыглушаным, набліжаным да шэрага. Цалкам ненасычаны колер будзе адценьнем шэрага. Насычанасьць — адна з каардынат колеру ў прасторы HSV.

У фізычным пляне насычанасьць колеру вызначаецца характарам разьмеркаваньня выпраменьваньня ў спэктры бачнага сьвятла. Найболей насычаны колер утвараецца пры існаваньні піка выпраменьваньня на адной даўжыні хвалі, у той час як больш раўнамернае па спэктры выпраменьваньне будзе ўспрымацца як меней насычаны колер. У субтрактыўнай мадэлі фармаваньня колеру, напрыклад пры зьмешваньні фарбаў на паперы, паніжэньне насычанасьці будзе назірацца пры даданьні белых, шэрых, чорных фарбаў, а таксама пры даданьні фарбы дадатковага колеру.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]