Нэлсан (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Нэлсан

анг. Nelson River
Карэннае насельніцтва на рацэ Нэлсан
Карэннае насельніцтва на рацэ Нэлсан
Агульныя зьвесткі
Выток Вініпэг
Вусьце Гудзонаў заліў
Краіны басэйну Канада,
Вобласьці Манітоба
Даўжыня 644 км
Сярэднегадавы сьцёк 2370 м³/с
Плошча басэйну 1 093 442 км²
Месцазнаходжаньне
Нэлсан на мапе
Басэйн ракі Нэлсан

Нэлсан (па-ангельску: Nelson River) — рака ў Паўночнай Амэрыцы, належыць да басэйну Арктычнага акіяну. Працякае ў паўночным кірунку па тэрыторыі канадзкай правінцыі Манітоба ад возера Вініпэг да Гудзонава заліву. Побач з вусьцем знаходзіцца нацыянальны парк Вапуск.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака Нелсан працякае па канадзкім шчыце. Уздоўж ракі разьмешчаны азёры: Плэйгрын, Крос, Спліт. Плошча басэйну 1 093 442 км².

Сьцёк ракі Нэлсан 2370 м³/с. Паўднёвая частка басэйну знаходзіцца на тэрыторыі ЗША. Супольна з рэкамі Боў і Саскачэван зь яе прытокамі, Нэлсан утварае складаны ў навігацыі азёрна-рачны водны шлях, які цягнецца 2575 км ажно да Канадзкіх Скалістых гор. Рака мае парогі, але суднаходна на працягу 100 км. Нэлсан замярзае ў лістападзе, ускрываецца ў траўні.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака Нэлсан была адкрыта ў 1612 годзе пад час ангельскай арктычнай экспэдыцыі пад кіраўніцтвам сэра Томаса Батана, які зімаваў у яе вусьці. Батан назваў раку ў гонар свайго штурмана, які не перажыў зімоўкі.

Гаспадарчае выкарыстоўваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На раце пабудавана 13 гідраэлектрастанцыяў. За 240 км ад вытоку ракі размешчана ГЭС Кэлсі, якая забясьпечвае электраэнэргіяй вытворчасьць, што здабывае нікель ў мястэчку Томсан. Нэлсан злучана з ракой Чэрчыл праз канал для павялічэньня аб’ёмаў выпрацоўкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэлсан (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў