Палічна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палічна
польск. Policzna
Палічна
Мясцовая назва: Polična
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Кляшчэлі
Насельніцтва: 162 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-250
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°38′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.63333° пн. ш. 23.5° у. д. / 52.63333; 23.5Каардынаты: 52°38′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.63333° пн. ш. 23.5° у. д. / 52.63333; 23.5
Палічна на мапе Польшчы
Палічна
Палічна
Палічна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Палі́чна (па-польску: Policzna, па-падляску: Políčna[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.

У Палічнай з 2004 г. месьціцца цэнтр Грамадзкага аб'яднаньня Пачтоўка[3], арганізатара Тэатральнага фэстываля Вяртэп.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга ў Вярстоку). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[4]). У Палічнай месьціцца таксама сядзіба і капліца Збору касьцёлу баптыстаў у Кляшчэлях[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска Палічная была заснаваная над аднайменнай рэчкай у час валочнай памеры каля 1560 г. як сядзіба асочнікаў ахоўваючых Белавескую пушчу. У 1639 г. асочнікі пражывалі тут у 40 хатах, але ў выніку зьнішчэньня пушчы ў 1780 г. заставаліся тут ўжо толькі 9 сем'яў асочнікаў. Пад канец 18 ст. мужыкі з Палічнай былі далучаныя да фальварку ў Амелянцу, але каля 1796 г. быў тут засбаваны самастойны фальварак. На бежанства 1915 г. выехала ўся вёска (на месцы засталіся толькі 3 сем'і)[6]. У міжваенны пэрыяд Палічная прыналежала да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 192 жыхары (усе праваслаўныя беларусы[7]). У выніку пасьляваенных выездаў беларусаў з Польшчы ў Савецкі Саюз Палічнаю пакінулі 5 сем'яў[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Палічная была далучаная да гміны Кляшчэлі.

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юры Сьцепанюк (1880 — 1918) — праваслаўны сьвяты мучанік. Кананізаваны Маскоўскім патрыярхатам[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Polična svoja.org Праверана 16 верасьня 2015 г.
  3. ^ Stowarzyszenie "Pocztówka"" (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
  4. ^ KLESZCZELE - Parafia świętego Zygmunta (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
  5. ^ Zbór w Kleszczelach (пол.). Kościół Chrześcija Baptystów. Праверана 16 верасьня 2015 г.
  6. ^ а б Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 60 Праверана 16 верасьня 2015 г.
  7. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8. Województwo poleskie, с. 11 (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
  8. ^ Священномученик Георгий Степанюк, пресвитер (рас.) Православный церковный календарь Праверана 16 верасьня 2015 г.