Памор’е (Польшча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Памор'е (Польшча)»)

Памо́р’е — гістарычная вобласьць на паўночным захадзе Польшчы й на паўночным усходзе Нямеччыны, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.

Назва рэгіёна зьвязаная зь яго геаграфічным становішчам і тлумачыцца як «краіна над морам ці паблізу мора». Назва вядомая з XI ст.

Задняе Памор’е належыць да Польшчы. У 1999 на гэтай тэрыторыі былі створаны Паморскае ваяводзтва з цэнтрам у Гданьску, Заходнепаморскае ваяводзтва з цэнтрам у Шчэціне і Куяўска-Паморскае ваяводзтва з цэнтрамі ў Быдгашчы й Торуні. Пярэдняе Памор’е (альбо Пярэдняя Памеранія) зьяўляецца часткай нямецкай зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія — найбуйнейшымі пярэднепамяранскімі гарадамі зьяўляюцца Штральзунд і Грайфсвальд.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памор’е (Польшча)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў