Панатынаікос Атэны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Панатынаікос
Поўная назва па-грэцку: Παναθηναϊκός Αθλητικός Όμιλος Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία
Заснаваны 3 лютага 1908
Горад Атэны, Грэцыя
Стадыён Алімпійскі
Умяшчальнасьць: 69 618
Прэзыдэнт Яніс Аляфузас[d]
Кіраўнік Яніс Аляфузас[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pao.gr (грэцк.)​ (анг.)​ (гішп.)

«Панатынаікос» (па-грэцку: Παναθηναϊκός) — грэцкі футбольны клюб з гораду Атэнаў. Заснаваны ў 1908 годзе. 20-разовы чэмпіён Грэцыі, 19-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі. З 1950-х гадоў клюб трымае адну з найстарэйшых і самых пасьпяховых футбольных акадэміяў у Грэцыі, стала рыхтуючы таленты як для галоўнай каманды клюбу, гэтак і нацыянальнай зборнай Грэцыі. Паводле дасьледаваньняў і апытаньняў, «Панатынаікос» ёсьць другім самым папулярным футбольным клюбам у краіне пасьля «Алімпіякосу»[1][2]. Менавіта з гэтым клюбам «Панатынаікос» мае доўгатэрміновае суперніцтва. Матчы паміж камандамі маюць назоў Дэрбі вечных ворагаў[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з афіцыйнай гісторыяй клюбу, 3 лютага 1908 году «Панатынаікос» быў закладзены Ёргасам Каляфатысам поруч зь яшчэ 40 спартоўцамі, калі яны вырашылі сысьці атлетычнага клюбу «Панэлініяс», кіраўніцтва якога пастанавіла спыніць існаваньне сваёй футбольнай сэкцыі[4]. Назовам паўсталага клюбу быў абраны футбольны клюб «Атэны». Сябры клюбу падкрэсьлівалі, што яны маюць на мэце распаўсюд новага для Грэцыі віду спорту. Акрамя таго, намерам заснавальнікаў было стварыць каманду для ўсіх жыхароў Атэнаў і зьвязаць свой футбольны рух зь астатнімі эўрапейскімі рухамі[5]. Першым абраным прэзыдэнтам быў Аляксандрас Каляфатыс, брат Ёргаса. Першым галоўным трэнэрам стаў спартовец і навучэнец Оксфардзкага ўнівэрсытэту Джон Сырыл Кэмпбэл, які стаў першым замежнікам на пасадзе грэцкай каманды[6]. Вядомы грэцкі легкаатлет і алімпійскі чэмпіён Канстантынас Цыклітырас гуляў на пазыцыі брамніка ў наваствораным клюбе.

Легендарны гулец «Панатынаікоса» 1930-х гадоў Ангеляс Мэсарыс.

У 1910 годзе, пасьля спрэчкі сярод шэрагу сябраў рады, Каляфатыс з большасьцю гульцоў, у тым ліку і Кэмпбэлам, вырашылі выйсьці з шэрагаў атэнскага клюбу і перабраліся на новую пляцоўку на пляцу Амэрыкі. Назва клюбу зьмянілася на «Панэлініяс», а клюбнымі колерамі былі абраныя зялёны і белы. Да 1914 году Кэмпбэл вярнуўся ў Ангельшчыну, але клюб да таго часу ўжо быў сярод лідэраў грэцкага футболу. Сярод гульцоў той каманды вылучаліся Міхаліс Папазаглю, Міхаліс Рокас і Люкас Панургіяс. У 1918 годзе на прапанову Папазаглю каманда абрала трылісьнік сваёй эмблемай[7]. У 1921 і 1922 гадах асацыяцыя футбольных клюбаў Атэнаў і Пірэю зарганізавалі першыя два чэмпіянаты па Першай сусьветнай вайне. У абодвух розыгрышах чэмпіёнам быў менавіта «Панэлініяс». Пасьля доўгіх перамоваў з атэнскімі ўладамі, урэшце, клюб здолеў дамовіцца наконт пераезду на стадыён Леафорас у 1922 годзе. Адразу з новым стадыёнам клюб вырашыў зьмяніць назву на атлетычны клюб «Панатынаікос», што значыць «усеатэнскі».

У 1926 годзе Грэцкая фэдэрацыя футболу стварыла і зладзіла першы чэмпіянат Грэцыі, але «Панатынаікос» спачатку ня браў удзел у спаборніцтве праз спрэчкі з фэдэрацыяй, але ў 1928 годзе ўсё ж такі далучыўся да лігі. «Панатынаікос» перамог у сэзоне 1929—1930 гадоў не прагуляўшы аніводнага матчу. Ачольваў клюб на той момант вугорскі трэнэр Ёжэф Кюнстлер, а сапраўднай зоркай клюбу быў Ангеляс Мэсарыс[8]. Іншымі выбітнымі гульцамі той пекнай эпохі былі Антоніс Мігіякіс, Дыямідыс Сымэанідыс, Міміс Піеракас і Стэфанас Піеракас. Цягам сэзону клюб разграміў «Алімпіякос» зь лікам 8:2, Мэсарыс улучыў тры мячы ў браму пірэйцаў[9]. Каманда таксама перамагла «Арыс» зь лікам 1:4 у Тэсалёніках. Мэсарыс зноўку адзначыўся трыма галамі і стаў героем матчу.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Грэцыі Аб Ёргас Баянідыс 2001
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Карляс 1990
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Рубэн Пэрэс 1989
5 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Барт Схэнкевэльд (капітан) 1991
6 Сьцяг Грэцыі ПА Зэка 1988
7 Сьцяг Грэцыі Нап Фотыс Яанідыс 2000
8 Сьцяг Грэцыі ПА Анастасіяс Бакасэтас 1993
9 Сьцяг Славеніі Нап Андраж Шпорар 1994
10 Сьцяг Бразыліі Нап Бэрнард 1992
11 Сьцяг Грэцыі Нап Дымітрыс Лімніёс 1998
12 Сьцяг Расеі Бр Юры Ладыгін 1990
14 Сьцяг ЗША Аб Эрык Палмэр-Браўн 1997
15 Сьцяг Грэцыі Бр Базыліс Ксэнопуляс 1998
16 Сьцяг Славеніі ПА Адам Гнэзда-Чэрын 1999
17 Сьцяг Аргентыны Нап Даніель Мансыні 1996
20 Сьцяг Бразыліі Аб Вітар Угу (ар. Баія) 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Харватыі Аб Тын Едвай (ар. Лякаматыў) 1995
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Айтор Канталяп’едра 1996
23 Сьцяг Ісьляндыі Аб Гёрдур Магнусан 1993
24 Сьцяг Грэцыі Аб Ёргас Сыдэрас 2002
25 Сьцяг Сэрбіі Аб Філіп Младэнавіч 1991
27 Сьцяг Грэцыі Аб Яніс Коцырас 1992
29 Сьцяг Швэцыі Нап Аляксандар Ерэмэеф 1993
31 Сьцяг Сэрбіі ПА Філіп Джуручыч 1992
34 Сьцяг Аргентыны Нап Сэбастыян Палясіяс 1992
52 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Тоні Вільена 1995
55 Сьцяг Бразыліі ПА Віліян Аран 1992
69 Сьцяг Польшчы Бр Бартламей Дрангоўскі (ар. Спэцыя) 1997
77 Сьцяг Славеніі Нап Бэньямін Вэрбіч 1993
90 Сьцяг Альбаніі ПА Леандра Фроку 2003
91 Сьцяг Італіі Бр Альбэрта Брыньёлі 1991
94 Сьцяг Турэччыны Аб Самэт Акайдын (ар. Фэнэрбахчэ) 1994

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]