Панявескі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Панявескі павет
Panevėžio Apskritis

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Статус павет
Адміністрацыйны цэнтар Панявеж
Улучае 6 раёнаў
Найбуйнейшыя гарады Панявеж, Ракішкі, Біржы, Посваль
Дата ўтварэньня 19 ліпеня 2004 году
Кіраўнік Віктар Трафімаў
Афіцыйныя мовы летувіская
Насельніцтва (2004)
295 161 (5-е месца)
Шчыльнасьць 37,5 чал./км²
Плошча 7881 км² (4-е месца)
Месцазнаходжаньне Панявескага павету
Панявескі павет на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2
Код ISO 3166-2 LT-PN
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паняве́скі павет (па-летувіску: Panevėžio apskritis) — адзін зь дзесяці летувіскіх паветаў. Сталіцай зьяўляецца горад Панявеж. Мяжуе з Латвіяй, а таксама з Шавельскім, Ковенскім, Віленскім і Ўцянскім паветамі. Панявескі павет знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны, мае плошчу 7881 км² (зь якой 61,2% займаюць сельскагаспадарчыя землі, 26,8% — лясы, 2,6% — гарады і паселішчы, 2,5% — рэкі і азёры, 1,8 — прамысловасьць, 5,1% — іншае), і 292 376 чалавек насельніцтва.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павет дзеліцца на 6 раёнаў:

Гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У павеце знаходзіцца 11 гарадоў, самымі вялікімі зь якіх зьяўляюцца:

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыбытак Панявескага павету складае каля 3,4 млрд літаў. Сярэдні заробак на кожнага жыхара складае каля 10,6 тыс. літаў (2,6 тыс. даляраў). Павет выпускае каля 7% прамысловай прадукцыі краіны. 105 вытворчых прадпрыемстваў павету даюць працу 17 тыс. чалавекам. У 2000 годзе прамысловыя прадпрыемствы павету выпусьцілі прадукцыі на 1,76 млрд літаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панявескі паветсховішча мультымэдыйных матэрыялаў