Паранджа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паранджа аўганскіх жанчын

Паранджа — жаночае верхняе адзеньне ў мусульманскіх краінах, у прыватнасьці Цэнтральнай Азіі і на Блізкім Усходзе, якая ўяўляе сабой халат з доўгімі несапраўднымі рукавамі валасяной сеткай — чачван, якая хавае твар.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін паранджа паходзіць ад пэрсыдзкага фараджы (ва ўзбэцкім вымаўленьні паранджы, у турэцкім вымаўленьні — фэрэджэ). Слова фараджы першапачаткова азначала мужчынскую шырокую верхнюю вопратку, звычайна з доўгімі рукавамі. У XVI стагодзьдзі халаты фараджы насілі як мужчыны, так і жанчыны. Росквіт культуры нашэньня паранджы ў народаў Сярэдняй Азіі прыйшоўся на канец XIX — пачатак XX стагодзьдзя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паранджасховішча мультымэдыйных матэрыялаў