Парлямэнт Альбаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парлямэнт Альбаніі — аднапалатны Сход Альбаніі (алб. Kuvendi i Shqipërisë), або Народны сход (алб. Kuvendi Popullor).

У Народным сходзе 140 месцаў. 100 дэпутатаў абіраюцца па мажарытарнай сыстэме ў аднамандатных акругах (у два туры), 40 — па партыйных сьпісах з 2,5-працэнтным бар’ерам для партыяў і чатырохпрацэнтным бар’ерам для партыйных блёкаў. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў — 4 гады.

Народны сход мае паўнамоцтвы вызначаць ўнутраную і зьнешнюю палітыку дзяржавы, сьцьвярджаць і зьмяняць Канстытуцыю, аб’яўляць вайну, ратыфікаваць і ануляваць міжнародныя дагаворы, выбіраць Прэзыдэнта Альбаніі, генэральнага пракурора і чальцоў Вярхоўнага суда, кантраляваць дзейнасьць дзяржаўных радыё і тэлебачаньня, дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва і іншых афіцыйных інфармацыйных органаў.