Партызанская (станцыя мэтро, Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станцыя «Партызанская»
Аўтазаводзкая лінія
Менскі мэтрапалітэн
Дата адкрыцьця 7 лістапада 1997
Тып плятформы Астраўная
Даўжыня плятформы, м 100
Шырыня плятформы, м 10
Будаўнік Менскмэтрабуд
Пераходы на станцыі Няма
Маб. апэратары А1, МТС, Life:)
Аўтазаводзкая лінія
Каменная горка (станцыя мэтро) leer
Каменная Горка
Кунцаўшчына (станцыя мэтро) leer
Кунцаўшчына
Спартыўная (станцыя мэтро, Менск) leer
Спартыўная
Пушкінская (станцыя мэтро, Менск) leer
Пушкінская
Маладзёжная (станцыя мэтро, Менск) Менск-Паўночны
Маладзёжная
Фрунзенская (станцыя мэтро, Менск) Юбілейная плошча (станцыя мэтро)
Фрунзенская
Няміга (станцыя мэтро) leer
Няміга
Купалаўская (станцыя мэтро)
Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)
Купалаўская
Першамайская (станцыя мэтро, Менск) leer
Першамайская
Пралетарская (станцыя мэтро, Менск) Менск-Усходні
Пралетарская
Трактарны завод (станцыя мэтро, Менск) leer
Трактарны завод
Партызанская (станцыя мэтро, Менск) leer
Партызанская
Аўтазаводзкая (станцыя мэтро, Менск) leer
Аўтазаводзкая
Магілёўская (станцыя мэтро) leer
Магілёўская
Магілёўскае (электрадэпо) leer
ЦЧ-2 «Магілёўскае»

Партызанская (трансьліт.: Partyzanskaja) — станцыя Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну. Адчыненая разам са станцыяй «Аўтазаводзкая» 7 лістапада 1997 году[1].

Канструкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калённая станцыя дробнага закладаньня, трохпралётная (адзін пралёт утоены), з побач прастакутных калён. На меншай глыбіні над станцыяй зьмесцаваны гандлёвы цэнтар «Падземны Горад».

У архітэктурна-мастацкім афармленьні станцыі падкрэсьлена нестандартнасьць канструктыўнага вырашэньня плятформавай залы з адным цэнтральна зьмесцаваным шэрагам калён. Рэбры пліт перакрыцьця ды апорныя рыгелі ўтвараюць прасторавую рашотку кесанаванай столі ды візуальна павялічваюць эфэкт шырыні прасторы.

Новыя аздабленчыя матэрыялы, якія зьяўляліся ў той час на рынку, дазволілі перагледзець афармленьне. Таму многія напрацоўкі дэкаратарскіх разьвязкаў гэтак і не былі ўвасоблены ў жыцьцё. Затое новы падыход дазволіў трохі патаньніць будаваньне.

Асноўная дэкаратыўна-мастацкая нагрузка скавана на разьвязак цэнтральна зьмесцаванага шэрага калён. Калёны абкладаюцца зялёным мармурам з улучэньнем дэкаратыўных профіляў з анадаванага алюмінію. У верхняй зоне калён зьмесцаваны сьвяцільні з адмысловай оптыкай, што ствараюць эфэкт паходні, якія сымбальізуюць полымя народнага супраціву ды апорныя агонь памяці ды падзяка нашчадкаў.

Выхады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхады з двух вестыбюляў станцыі вядуць да гасьцініцы «Турыст», універмага «Беларусь», Партызанскага праспэкта, вуліц Даўгабродзкай і Жылуновіча, парку імя 50-годзьдзя Кастрычніка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]