Пацёмкінскія вёскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фаервэркі ў гонар Кацярыны падчас яе вандроўкі ў Крым. Карціна невядомага мастака, канец XVIII стагодзьдзя

Пацёмкінскія вёскі — гістарычны міт. Паводле легенды, пацёмкінскія вёскі — гэта камуфляжныя вёскі, якія нібыта былі пабудаваныя на загад графа Рыгора Пацёмкіна уздоўж маршруту Кацярыны II падчас яе паездкі ў 1787 годзе ў паўднёвыя вобласьці Расеі — Прычарнамор’е і Таўрыду, якія былі адваяваныя ў Асманскай Імпэрыі. У некалі глухой мясцовасьці імпэратрыца ўбачыла мноства будынкаў, войскі, квітнеючае насельніцтва. Паўстаў яе позірку і Чарнаморскі флёт у Севастопалі. Гэтыя дасягненьні зьдзівілі ня толькі гаспадарыню, але і прадстаўнікоў замежных двароў, якія падарожнічалі разам зь ёй, а таксама аўстрыйскага імпэратара Ёсіфа II, які далучыўся да іх інкогніта.