Перадпускавы падагравальнік рухавіку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Перадпускавы падагравальнік рухавіку — прылада, якая дазваляе папярэдне прагрэць рухавік транспартнага сродку безь ягонага пуску, напрыклад, для палягчэньня старту ў марознае надвор’е. Запуск магчымы па таймэры, дыстанцыйна або па мабільным тэлефоне.

Вынаходцам электрычнага падагравальніка рухавіку лічаць Эндру Фрымэна(en), які ў 1949 годзе атрымаў патэнт на падагравальнік ахаладжальнай вадкасьці. У цяперашні час электрычныя падагравальнікі шырока распаўсюджаныя ў паўночных краінах, такіх як Канада, Скандынавія, паўночныя штаты ЗША. У гэтых рэгіёнах электрычныя падагравальнікі часта ўваходзяць у стандартовую камплектацыю аўтамабіляў, а разеткі для падлучэньня падагравальнікаў разьмяшчаюцца на шматлікіх аўтамабільных стаянках і паркінгах.

Паліўныя перадпускавыя падагравальнікі зьяўляюцца, у адрозьненьне ад электрычных, цалкам аўтаномнымі. Яны ўсталёўваюцца ў маторным адсеку аўтамабіля і могуць працаваць на бэнзіне, дызэльным паліве ці газе.[1]

Перавагай паліўных падагравальнікаў ёсьць магчымасьць адразу пачаць рух у цалкам разагрэтым салёне аўтамабіля, не чакаючы на прагрэў рухавіка. Да недахопаў адносіцца высокі кошт паліўных падагравальнікаў.

Найбольш вядомымі вытворцамі паліўных падагравальнікаў зьяўляюцца Webasto, Eberspacher і Теплостар.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]