Плэй-оф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Плэй-оф (па-ангельску: playoff) — у спартовых спаборніцтвах сыстэма розыгрышу, пры якой удзельнік спаборніцтва выбывае з турніру адразу пасьля пройгрышу. Іншы назоў — «алімпійская сыстэма». Звычайна (але не заўсёды) адбор для трапленьня ў плэй-оф праходзіць у папярэднім этапе.

Папярэдні этап для трапленьня ў плэй-оф у шматлікіх спартовых лігах завуць «рэгулярным сэзонам». Звычайна пераможцу плэй-оф уручаюць найболей ганаровы спартовы трафэй. Напрыклад, у НХЛ пераможцу рэгулярнага чэмпіянату ўручаюць Прэзыдэнт Трофі, але Кубак Стэнлі, які атрымоўвае пераможца плэй-оф, зьяўляецца для хакеістаў нашмат больш прэстыжным трафэем.

У эўрапейскіх футбольных чэмпіянатах насупраць найболей прэстыжнае званьне чэмпіёна краіны атрымоўвае пераможца рэгулярнага чэмпіянату. Па сыстэме плэй-оф у эўрапейскім футболе прынята разыгрываць Кубак краіны.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]