Праваслаўе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Правасла́ўе, усхо́дняе або бізанты́йскае хрысьція́нства — адна з трох асноўных канфэсій хрысьціянства разам з рыма-каталіцтвам і пратэстанцтвам. Кананічныя праваслаўныя цэрквы падзеленыя на незалежныя адна ад другое аўтакефальныя цэрквы (падобна да пэнтархіі I тысячагодзьдзя). Колькасьць аўтакефальных цэркваў у XXI стагодзьдзі роўная сямнаццаці, ня лічачы тых, аўтакефалію якіх не прызналі галоўныя праваслаўныя цэрквы. На чале кожнай аўтакефальнай царквы стаіць прымас. Аўтакефальным цэрквам могуць падпарадкоўвацца іншыя цэрквы, як «аўтаномныя», так і япархіі. Тыя далей у сваю чаргу падзяляюцца на мітраполіі, япархіі, прыходы, манастыры ды мэтохі. Юрысдыкцыя аўтакефаліяў звычайна распаўсюджваецца па-над дзяржавамі, а меншыя адзінкі могуць адпавядаць межам аднае дзяржавы або ейнае часткі.

Праваслаўе пачало распаўсюджвацца ва ўсходняй частцы міжземнаморскага рэгіёну ў часы Бізантыйскай імпэрыі. Кожная праваслаўная царква адзначае сьвяты і памятныя дні паводле літургічнага календара(d). Праваслаўныя вераць, што Дух Сьвяты паходзіць ад Бога Айца і адмаўляюць «філіёквэ» («і ад Сына»), дададзеную ў Нікейскі сымбаль веры Лацінскай Царквой, бо для гэтага дапаўненьня ня быў скліканы Сабор.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова «праваслаўе» — пераклад (калькаваньне) грэцкіх словаў ὀρθόδοξος, ορθοδοξία (артадоксас, артадаксія) — правільна славіць; правільная вера.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У II стагодзьдзі хрысьціянства стала перад выбарам: ізаляцыя (пэтрыністы) або адкрытасьць да новых плыняў (паўліністы). Да выбару кірунку далейшага разьвіцьця спрычыніліся александрыйскія апалягеты — Пантэнус з Сыцыліі, Клімэнт Александрыйскі ды Арыген — якія зрабілі спробы далучэньня ў хрысьціянскую рэлігію элемэнтаў тагачаснай антычнай культуры.

З хрысьціянскім прымасам Рыму не пагадзіліся большасьць біскупаў Усходу. Адгэтуль пачаўся разлад між Заходняй і Ўсходняй цэрквамі, якія з часам прывялі да схізмы.

Асновы праваслаўнай дактрыны, культу і права фармаваліся цягам I—VIII стагодзьдзяў падчас Сусьветных сабораў і сінодаў, за выняткам Нікейскага і Канстантынопальскага, а менавіта:

Кшталтаваньне праваслаўя суправаджала герэзіямі і расколамі (схізмамі). Артадоксія царквы фармавалася ў палеміцы з рознымі рэлігійнымі плынямі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]