Пратэктарат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пратэктара́т (па-лацінску: protector — «заступнік») — форма міждзяржаўных адносінаў, пры якой адна краіна прызнае над сабой вярхоўны сувэрэнітэт іншай, перш за ўсё ў міжнародных адносінах, захоўваючы аўтаномію ва ўнутраных справах і ўласную дынастыю правіцеляў.

Прыклады пратэктарату — Індыя Вялікіх Маголаў у 1803—1858 гадах, пад пратэктаратам Вялікабрытаніі, Грузія ў 1786—1801 гадах пад пратэктаратам Расейскай імпэрыі. Брытанскімі пратэктаратам таксама былі Бахрэйн, Бэчуаналэнд (суч. Батсвана), Адэн і іншыя. У цяперашні час падабенствам пратэктарату зьяўляюцца «асацыяваныя дзяржавы».