Прэфэктура (Францыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прэфэктура (па-француску: préfecture) ў сучаснай Францыі мае наступныя значэньні:

  • пасада прэфэкта (кіраўніка дэпартамэнту)
  • адміністрацыя дэпартамэнту (дзяржаўны орган, якім кіруе прэфэкт)
  • будынак, у якім разьмяшчаюцца прэфэкт і падначаленая яму адміністрацыя
  • горад, дзе знаходзіцца гэты будынак (адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту).

У адрозьненьне ад канстытуцыйнага тэрміна «дэпартамэнт» (арт. 72 Францускай Канстытуцыі 1958) тэрмін «прэфэктура» ў Канстытуцыі не сустракаецца.