Пэрпіньян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэрпіньян
франц. Perpignan
Пэрпіньян
Герб Пэрпіньяну
Першыя згадкі: 927
Краіна: Францыя
Дэпартамэнт: Усходнія Пірэнэі
Рэгіён: Аксытанія
Кіраўнік: Louis Aliot[d][1]
Плошча: 68,07 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 121 875 чал.
шчыльнасьць: 1790,44 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 468
Паштовы індэкс: 66000, 66100
Геаграфічныя каардынаты: 42°41′51″ пн. ш. 2°53′41″ у. д. / 42.6975° пн. ш. 2.89472° у. д. / 42.6975; 2.89472Каардынаты: 42°41′51″ пн. ш. 2°53′41″ у. д. / 42.6975° пн. ш. 2.89472° у. д. / 42.6975; 2.89472
Пэрпіньян на мапе Францыі
Пэрпіньян
Пэрпіньян
Пэрпіньян
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mairie-perpignan.fr/

Пэрпінья́н (па-француску: Perpignan, па-каталянску: Perpinyà) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Усходнія Пірэнэі у рэгіёне Аксытанія. Насельніцтва гораду складала 121 875 чалавек, паводле зьвестак на 2016 год. Гістарычна зьяўляецца галоўным горадам правінцыі Русыён. Разьмешчаны за 13 км ад берагу Міжземнага мора й за 31 км на поўнач ад француска-гішпанскай граніцы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаны на ўрадлівай раўніне горад з даўніх часоў лічыўся цэнтрам мясцовага вінаробства. Горад упершыню быў згаданы ў 927 годзе. Графы русыльёнскія абралі яго сваёй рэзыдэнцыяй і кіравалі Пэрпіньянам да 1172 году, пасьля чаго яго атрымалі ў спадчыну графы барсэлёнскія. Пры ажыцьцёўленым Хаймэ I падзеле каталёнскіх зямель Пэрпіньян разам з Балеарскімі астравамі дастаўся малодшаму, Хаймэ II, і ў 1276—1344 гадах горад служыў сталіцай гэтага гаспадара й двух ягоных нашчадкаў.

У XVII стагодзьдзі, калі Францыя сутыкнулася з Гішпаніяй у спрэчцы за ўладаньне Русільёнам, Пэрпіньян быў ператвораны ў крэпасьць. Паводле Пірынэйскага міру 1659 годзе горад быў пакінуты за Людовікам XIV. У XIX стагодзьдзі струхлелыя гарадзкія сьцены былі зьнесены за непатрэбнасьцю. У 1936 годзе ў Пэрпіньян хлынулі ўцекачы з Гішпаніі, дзе бушавала грамадзянская вайна. Пасьля 1960 году тут сяліліся французы з паўночнаафрыканскіях калёніях[2].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Візытнай карткай Пэрпіньяна лічыцца маленечкі форт Эль-Кастэльлет, пабудаваны ў 1368 годзе й цяпер адкрыты для турыстаў у якасьці музэю. За бастыёнамі знакамітай Пэрпіньянскай цытадэлі часоў «старога рэжыму» хаваецца адноўлены ў апошні час палац сярэднявечных каралёў Мальёркі. Сабор сьв. Яана, закладзены ў 1324 годзе каралём Санча, будаваўся галоўным чынам у XV і XVI стагодзьдзях. Старадаўні марскі трыбунал (Loge de Mer) з часам быў перабудаваны ў тэатар.

З мастацкіх помнікаў увагу турыстаў прыцягвае Пэрпіньянскі вакзал, дэкараваны самім Сальвадорам Далі, які выпрабаваў у ім «прыступ касмаганічнага экстазу». У музэі Рыго выстаўлены палотны як самога гэтага мастака, гэтак і майстроў каталянскага прымітыву.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б France Bleu (фр.)Radio France, 1980.
  2. ^ Perpignan: Артыкул з Encyclopædia Britannica

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]