Піт Сампрас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Піт Сампрас
Краіна Сьцяг ЗША ЗША
Пражывае ў Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Нарадзіўся 12 жніўня 1971
Рост 1.85 м.
Вага 77 кг.
Пачатак кар’еры 1988
Канец кар’еры 2002
Працоўная рука правая, бэк-хэнд адной
Прызавыя грошы $43,280,489 (лепшы вынік усіх часоў)
Адзіночны разрад
Матчаў 762—222 (77.44%)
Тытулаў 64
Найвышэйшы рэйтынг 1 (12 красавіка 1993)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія Перамога (1994, 1997)
Францыя Паўфінал (1996)
Ўімбэлдан Перамога (1993, 1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2000)
ЗША Перамога (1990, 1993, 1995, 1996, 2002)
Асноўныя турніры
Кубак Мастэрз Перамога (1991, 1994, 1996, 1997, 1999)
Алімпіяда 3ці раўнд (1992)
Парны разрад
Матчаў 64-70
Тытулаў 2
Найвышэйшы рэйтынг 27 (12 лютага 1990)
Піт Сампрас у Вікісховішчы

Піт Са́мпрас (па-ангельску: Pete Sampras; нарадзіўся 12 жніўня 1971 у Вашынгтоне, ЗША) — амэрыканскі тэнісіст грэцкага паходжаньня, 14-разовы перажомца турніраў Вялікага шлема ў адзіночным і парным разрадзе, быў ракеткай сьвету на працягу 286 тыдняў, усталяваўшы тым самым рэкорд знаходжаньня ў рангу першай ракеткі сьвету сярод мужчынаў (зь перапынкамі).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Піт Сампрас вырас у Палас-Вэрдэс. Яго бацька Сатэрыёс, якога звалі проста Сэм, працаваў інжынэрам, маці Георгі — дамагаспадаркай. Піт пачаў гуляць у тэніс у 7 гадоў і калі яму споўнілася 9, бацька папрасіў Піта Фішэра, лекара і гульца-аматара, займацца з сынам. Фішэр быў так захоплены здатнасьцю хлопчыка да гульні, што стаў яго пастаянным трэнэрам.

Сампрас рэдка выйграваў вялікія дзіцячыя турніры. Фішэр верыў у свайго вучня і лічыў, што яму неабходна граць у старэйшых векавых групах дзе больш моцных гульцоў. У 14 гадоў Фішэр парадзіў зьмяніць двуручны ўдар левай на аднаручны і перайсьці на тактыку гульні: падача — выхад да сеткі. Фішэр сказаў Піту, што калі-небудзь гэтыя зьмены дапамогуць яму выйграць Ўімблдон і US Open.

У 16 Сампрас становіцца прафэсіяналам і прыблізна ў той жа час разрывае стасункі з Фішэрам. У 1990 Сампрас, які займаў тады 81 радок рэйтынгу, уразіў тэнісны сьвет, стаўшы наймалодшым чэмпіёнам US Open. Узрост пераможцы быў 19 гадоў і 28 дней.

У 1991 ён прайграе ў 1/4 фіналу чэмпіянату Амэрыкі. Шмат тэнісістаў пачалі крытыкаваць яго гульню. У 92-м Сампрас выйграе 5 турніраў АТР, лік яго перамог-паразаў гэтага году 70-18. Ён гуляе за каманду ЗША, якая выйграе Кубак Дэвіса.

12 красавіка 1993 Сампрас упершыню стаў першым нумарам рэйтынгу ATP і з тых часоў нязьменна заставаўся лепшым тэнісістам па выніках году да сканчэньня кар’еры. У 1995 годзе ў фінале Адкрытага чэмпіяната Аўстраліі Сампрас прайграе Андрэ Агасі. Гэта быў другі і апошні з 13 фіналаў Вялікага Шлема, які ён прайграў (пасьля US Open-93).

Піт стаў першым амэрыканцам, што змог 3 разы поруч выйграць Ўімблдон. У 1997 Сампрас здабывае перамогі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і на Ўімблдоне, а ў 1998 ён выйграе яго ў пяты раз. І толькі адна рэч, адсутная ў сьпісе перамог Піта — Roland Garros.

Сябе самога Піт Сампрас лічыць спакойным і неэмацыйным спартсмэнам. Ён цудоўна ведае, што не належыць да тых спартсмэнаў, чыі партрэты дзяўчаты вывешваюць на сьценах сваіх утульных спальняў. На корце ён нагадвае не шоўмэна, а, хутчэй, бульдога: з заўзятасьцю, годнай захапленьня, ён громіць сваіх супернікаў, не пакідаючы ім і найменшай надзеі на посьпех. Яго рэкорды не падлягаюць сумневу: ніводнаму зь яго калегаў па цэху не атрымоўвалася трынаццаць разоў заваяваць званьні чэмпіёна ў турнірах наогул і сем разоў апынуцца каралём «на траве», прасьцей кажучи — чэмпіёнам Ўімблдону. Ён лічыцца найлепшым тэнісістам — на ўзроўні «залатых» старых Рода Лэйвэра, Джэка Крамэра, Біла Цілдэна і Б’ёрна Борга.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Піт Сампрассховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Collins B. The Bud Collins History of Tennis (анг.): An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 637. — ISBN 978-0-942257-70-0