П’яны карабель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «П'яны карабель»)

«П'яны карабель» (па-француску: Le Bateau ivre) — сторадковая вершаваная паэма Арцюра Рэмбо, напісаная ім у сямнаццацігадовым узросьце ўлетку 1871 году ў Шэрлевіле. У верасьні 1871 году Рэмбо ўключыў гэтую паэму ў ліст да Поля Вэрлена, зь якім пазьней сустрэўся ў Парыжы.

Паэма складаецца з 25 александрыйскіх катрэнаў з рытмічнай схемай a/b/a/b/:

Où, teignant tout à coup les bleuités, délires
Et rythmes lents sous les rutilements du jour,
Plus fortes que l'alcool, plus vastes que nos lyres,
Fermentent les rousseurs amères de l'amour !
Дзе сатанее сінь і згуба проста поруч,
Дзе новы дзень сьвятлом сьцішае прагны вір,
Дзе пенаю рудой каханьня бродзіць горыч –
Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!

На беларускую мову верш пераклалі Рыгор Барадулін[1], Андрэй Хадановіч ды іншыя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Выбраныя творы / Рыгор Барадулін. — Мінск : Кнігазбор, 2008. — 596 с., [4] л. іл. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура). С. 531—534.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]