Ра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ра
МіталёгіяРэлігія Старажытнага Эгіпту[d]
Плоцьмужчынская[d]
БацькаNu[d]
МаціНейт[d]
ДзеціСет[d], Гатор[d], Маат[d], Тэфнут[d], Баст, Sekhmet[d], Wadjet[d] і Nekhbet[d]
Атрыбутысонечны круг і абэліск
Лягатып Вікісховішча Ra ў Вікісховішчы

Ра — бог Сонца ў стараэгіпецкай рэлігіі, творца сьвету. Часьцей за ўсё, на выявах выглядаў чалавекам, што замест звычайнай галавы меў галаву ястраба. Ягоныя асноўныя сымбалі — сонечны круг і абэліск. Часам, яго выяўлялі ў выглядзе барана.

Паводле згадак, бог Ра быў зьвязаны зь іншымі багамі старажытнага Эгіпту, у тым ліку, з Амонам і Горам. Эгіпцяне таго часу цягнуліся да пакланеньня таму, ад чаго залежала іхняе штодзённае жыцьцё — Сонцу. Таму, пад імем «Ра» яны абагаўлялі гаспадара неба, які штодня плыў з усходу на захад, а з надыходам ночы працягваў свой небясьпечны шлях у падземным царстве.