Радзівілы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радзівілы
лац. Radziviły
Герб Радзівілаў
Радавы герб Радзівілаў «Трубы»
Дэвіз: «Бог нам радзіць!»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Тытул: князі
Прызнаныя ў: Сьвятая Рымская імпэрыя

Радзіві́лы[a] — магнацкі род гербу «Трубы», найбуйнейшы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Прадстаўнікі роду займалі найвышэйшыя дзяржаўныя адміністрацыйныя і вайсковыя пасады. Па падзелах Рэчы Паспалітай увайшлі ў шэрагі арыстакратыі Расейскай імпэрыі, Прусіі, Аўстра-Вугоршчыны[1].

Род Радзівілаў быў у сваяцтве з арыстакратычнымі радзінамі Эўропы, кіроўнымі дамамі Прусіі, Ангальта, Нойнбургу, Курляндыі, Малдовы. У наш час прадстаўнікі роду жывуць у Польшчы, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і іншых краінах[2]. Большасьць Радзівілаў па Рэфармацыі засталася каталікамі[3]

У час перапісу 1917 году некалькі прадстаўнікоў роду Радзівілаў, што валодалі маёнткамі на Случчыне, назвалі сябе беларусамі паводле нацыянальнасьці[4]. Па стварэньні ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі ўладальнік Нясьвіжу Альбрэхт Радзівіл згадзіўся прадстаўляць яго ў розных эўрапейскіх краінах[4]. Яшчэ раней у 1912 годзе Марыя Магдалена з Завішаў, жонка Вацлава Мікалая Радзівіла, публічна абвясьціла на старонках прэсы: «Лічу сябе беларускай, паходжаньня літоўскага. Як і муж мой, за польку сябе не лічу[5]».

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэалёгія Радзівілаў, 1699 г.
Асноўныя артыкулы: Радзівіл (імя) і Імёны ліцьвінаў

Ратвіл (Ratwilius[6]) і Вілірад або Вілрад (Willirad, Wilrad) — імёны германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Раталт, Радавін, Конрад; германскія імёны Ratolt, Radowin, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[8], германскага rad- 'рада'[9], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[10]. Такім парадкам, імя Радзівіл азначае «рада волі»[11].

Адпаведнасьць імя Радзівіл германскаму імю Ratwilius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[12][13]. Адпаведнасьць імя Радзівіл германскім імёнам Ratwilius і Wilrad прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[14].

Уладаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радзівілы — буйныя землеўладальнікі, якія сваім эканамічным значэньнем у сярэдзіне XVI — першай палове XVIII стагодзьдзяў займалі 1-е месца сярод магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Ужо ў другой палове XVI ст. яны валодалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі местамі і мястэчкамі: Геранёны, Давыд-Гарадок, Клецак, Койданаў, Копысь, Лахва, Мір, Нясьвіж, Чарнаўчыцы, Шчучын, мноствам вёсак; на тэрыторыі сучаснай Украіны — местам Алыкай зь дзясяткамі вёсак (Валынскае ваяводзтва); на тэрыторыі сучаснай Польшчы — местам Шыдлоўцам зь вёскамі (Сандамірскае ваяводзтва), на тэрыторым сучаснай Летувы — Біржамі, Дубінкамі (Віленскае ваяводзтва), Кейданамі (Жамойць) і інш. Пэўны час у XV—XVI стагодзьдзях адна з галінаў роду мела маёнткі зь местамі Гонядзю і Райгорадам на Падляшшы. У XVII—XVIII стагодзьдзях мелі шэраг іншых маёнткаў. У 1612 годзе атрымалі Слуцкае княства зь местамі Слуцкам і Капылём. Таксама валодалі маёнткамі ў Францыі і Італіі.

Апрача гэтых уласных спадчынных маёнткаў рэгулярна атрымлівалі ў пажыцьцёвае карыстаньне дзяржаўныя маёнткі (староствы) разам з пасадамі старостаў: Ашмяны, Барысаў, Берасьце, Крычаў, Ліда, Мазыр і інш.

У 1586 годзе браты Мікалай Крыштап, Альбрэхт і Станіслаў склалі пагадненьне пра стварэньне Нясьвіскай, Клецкай і Алыцкай ардынацыяў (непадзельных уласных маёнткаў, што перадаваліся ў спадчыну толькі паводле мужчынскай лініі, пазьней — толькі старэйшаму сыну). Іншыя маёнткі Радзівілаў знаходзіліся на аляідальным праве (маглі перадавацца ў спадчыну жанчынам, свабодна адчужацца). У XIX ст. утварылася Давыд-Гарадоцкая ардынацыя.

Радзівілы мелі ўласныя фартэцыі з залогамі — Нясьвіж, Біржы, Кейданы, Мір, Любчу і іншыя. За часамі росквіту ў XVII стагодзьдзі Радзівілам належалі 23 замкі, 426 местаў і мястэчак, 2032 маёнткі і звыш 10 000 вёсак у Вялікім Княстве Літоўскім і за мяжой[15].

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай Радзівіл «Чорны» атрымлівае тытул князя ад імпэратара Карла V

Пра паходжаньне Радзівілаў існуе некалькі легендарных паданьняў: паводле некаторых зьвестак, род мае зьвязкі з найвышэйшым жрэцкім станам паганскай Літвы, а ягоным пачынальнікам быў Лізьдзейка. Гэтыя паданьні, а таксама характэрны канчатак слова (аднагучныя — Эрдзівіл, Манцівіл і інш.) сьведчаць пра глыбокую старажытнасьць роду.

У пытаньні паходжаньня Радзівілаў гісторык Павал Урбан зьвяртае на ўвагу на тое, як іх характарызаваў Сымон Будны. Адпаведную прадмову-прысьвячэньне ён зьмясьціў у выдадзеным у Нясьвіжы Катэхізьме[16]:

« Абы вашы княжацкія міласьці ня толька ў чужаземскіх языцах кахалі, але бы ся тэж… і таго здаўна слаўнага языка славянскага разьмілаваці і оным ся бавіці рачылі. Слушная бо рэч ёсьць, абы вашы княжацкія міласьці таго народу язык мілаваці рачылі, у каторам даўныя продкі і іх княжацкія міласьці панове атцы вашых княжацкіх міласьці слаўне праднейшыя пралажэнства нясуць. »

Сучасная навука лічыць заснавальнікам роду Радзівіла Осьцікавіча (?—1477), сына кашталяна віленскага Осьціка. Сын Радзівіла Осьцікавіча Мікалай «Стары» (?—1509) меў 4 сыноў, ад якіх пайшлі 3 галіны роду:

Упершыню тытул князя Сьвятой Рымскай імпэрыі для ўласнай гонядзка-мядзельскай галіны атрымаў 25 лютага 1518 году Мікалай (каля 1470—1521). Для ўсіх прадстаўнікоў роду імпэрскі княскі тытул 10 сьнежня 1547 году здабыў Мікалай «Чорны» (1515—1565).

Нашчадак роду і апошні ардынат на Нясьвіжы Альбрэхт Антоні Вільгельм валодаў Палацава-замкавым комплексам у Нясьвіжы у часы Польскай Рэспублікі, а ў 1935 годзе эміграваў на Захад. У траўні 2009 ягоная дачка Альжбета Радзівіл наведала Нясьвіж[17], дзе зрабіла наступную заяву[18]:

« Ведаеце, я зараз скажу вам не зусім прыемную рэч… Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску… Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён… Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёньня размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька зь нясьвіжцамі размаўляў выняткова па‑беларуску. »

Найбольш вядомыя прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай «Стары»

Сярод прадстаўнікоў роду Радзівілаў былі каралева і вялікая княгіня Барбара Радзівіл (1520—1551) і віленскі кардынал Юры Радзівіл (1556—1600), 7 канцлераў і 8 гетманаў вялікіх літоўскіх, 3 япіскапы і 27 ваяводаў[15].

Пакаленьне 1[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакаленьне 2[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакаленьне 3[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юры (кардынал)

Пакаленьне 4[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барбара Радзівілянка

Пакаленьне 5[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»

Пакаленьне 6[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Януш (гетман)

Пакаленьне 7[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Багуслаў

Пакаленьне 8[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Пане Каханку»

Пакаленьне 9[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакаленьне 10[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакаленьне 11[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакаленьне 15[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакаленьне 17[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мужчынскі партрэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жаночы партрэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1950 годзе савецкія ўлады падаравалі Польшчы абсалютную большасьць партрэтаў (63 адзінкі) зь Нясьвіскай галерэі[19].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У гістарычных дакумэнтах на лаціне (у адз. ліку): Radzivil, Radziwil; польская форма прозьвішча: Radziwiłłowie

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч А. Радзівілы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 503.
  2. ^ Грыцкевіч А. Радзівілы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 504.
  3. ^ Грыцкевич А. Радзівілы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 216.
  4. ^ а б Абламейка С. У 1917 годзе нашчадак Рурыка і іншыя магнаты Меншчыны абвясьцілі сябе беларусамі, Радыё Свабода, 19 верасьня 2019 г.
  5. ^ Багадзяж М. Я — беларуска… (Марыя Магдалена Радзівіл) // Беларуская мінуўшчына. № 1, 1996.
  6. ^ Series episcoporum ecclesiae catholicae. — Ratisbonae, 1873. P. 618.
  7. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1219, 1605.
  8. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  11. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  12. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 162.
  13. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (fin), le nom de Radziwill // Revue internationale d’onomastique. Nr. 4, 1964. P. 281—292.
  14. ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 38.
  15. ^ а б Ніна Шчарбачэвіч. Што не падзялілі Пане Каханку і барон Мюнхгаўзэн // Ігуменскі тракт. — 19 лістапада 2013. — № 38 (53).
  16. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 17.
  17. ^ Валянціна Аксак (25.05.2009) Нашчадкі Радзівілаў вандруюць па былых уладаньнях. Радыё СвабодаПраверана 18 ліпеня 2011 г.
  18. ^ Глеб Лабадзенка. Эльжбета Радзівіл: Калі б мы жылі сёньня ў Беларусі, то размаўлялі б па-беларуску // Зьвязда : Газэта. — 30 ліпеня 2009. — № 140 (26498). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  19. ^ Кірпа С. Скарбы Нясвіжа: гісторыя стварэння і рабавання // Туризм и отдых. № 39 (724), 8 кастрычніка 2009 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]