Рак скуры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рак скуры

Рак скуры — утварэньне ракавай пухліны на скуры.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадухіленьню хваробы спрыяе пазьбяганьне знаходжаньня на сонцы і ў салярыях, нашэньне адзеньня з доўгімі рукавамі, галаўнога ўбору (брыль) і нагавіцаў, нанясеньне ахоўнага крэма ад сонечных апёкаў і ўльтрафіялетавага абпраменьваньня[1].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьню хваробы спрыяюць сонечныя апёкі, узьдзеяньне вугалю, дзёгцю, смалы, крэазоту, злучэньняў аршэньніку і раду.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз шчыльную шышку, вузельчык і паражэньне на скуры, цёмныя паражэньні на далонях, падэшвах і канцах пальцаў рук і ног, бліскучае, васкавіднае, пэрлямутравае ўшчыльненьне на твары, вушах і шыі, шчыльны чырвоны вузельчык і плоскае паражэньне з паверхняй, якая лупіцца і пакрылася коркай, зьмяненьне радзімкі і раскеліна на скуры[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сьвятлана Барысенка. Як перахітрыць рак // Зьвязда : Газэта. — 9 сьнежня 2009. — № 233 (26591). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. Скрынінг раку // Зьвязда : Газэта. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6. — ISSN 1990-763x.