Рамуальд Клім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рамуальд Клім
Род дзейнасьці лёгкаатлет
Дата нараджэньня 25 траўня 1933
Месца нараджэньня Хвоева, Польская Рэспубліка
Дата сьмерці 28 траўня 2011 (78 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Занятак кідальнік молата
Месца працы
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны» Заслужаны майстар спорту СССР

Рамуа́льд Язэ́павіч Клім (25 траўня 1933, вёска Хвоева Нясьвіскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы — 28 траўня 2011, Менск, Беларусь) — савецкі беларускі лёгкаатлет і трэнэр, алімпійскі чэмпіён 1964 року ў кіданьні молата.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Менскі інстытут фізычнай культуры (1956). Працаваў выкладчыкам фізвыхаваньня ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Выступаў за ДСТ «Чырвоны Сьцяг» (1959—1964)[1], пасьля — за армейскія клюбы Віцебску і Менску. У склад зборнай СССР увайшоў у 30-гадовым узросьце.

Памёр 28 траўня 2011 року пасьля працяглай хваробы. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Спартовая кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1964 року, срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў 1968 року. Чэмпіён Эўропы 1966 року, срэбны прызэр чэмпіянату Эўропы 1969 року. Двухразовы пераможца розыгрышу Кубку Эўропы (1965, 1967). Двухразовы пераможца Спартакіядаў народаў СССР (1967, 1971). Чатырохразовы чэмпіён СССР (1965, 1966, 1967, 1971). Уладальнік Кубку CCCР (1969). Пяціразовы пераможца мэмарыялу братоў Знаменскіх. Завяршыў спартовую кар’еру ў 1973 року, пасьля чаго займаўся трэнэрскай дзейнасьцю. З 1997 року — прафэсар-кансультант катэдры лёгкай атлетыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізкультуры.

Рэкардсмэн сьвету (74,52 м — 1969), дзевяціразовы рэкардсмэн СССР.

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заслужаны майстар спорту СССР (1964). Заслужаны дзяяч фізычнай культуры Беларускай ССР (1971). Заслужаны трэнэр БССР (1983). Арбітар найвышэйшай нацыянальнай катэгорыі (1980). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Знакам ЦК УЛКСМ «Спортивная доблесть» і Ганаровым знакам «За заслуги в развитии физической культуры и спорта».

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імем Кліма названая вуліца ў Нясьвіжы[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рамуальд Клімсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Д’юла Жывоцкі
Уладальнікі сусьветнага рэкорду ў кіданьні молату
15 чэрвеня — 12 кастрычніка 1969
Наступнік
Анатоль Бандарчук