Расейскае нацыянальнае адзінства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Расейскае нацыянальнае адзінства»
рас. «Русское национальное единство»
Лідэр партыі Аляксандар Баркашоў
Заснавальнік Аляксандар Баркашоў
Дата заснаваньня 16 кастрычніка 1990 (33 гады таму)
Штаб-кватэра Санкт-Пецярбург
Ідэалёгія нацызм, рашызм, фундамэнталізм, беларусафобія, украінафобія, антысіянізм, расейскі нацыяналізм, ісламафобія, антыкамунізм, антылібэралізм, антыкапіталізм, манархізм трэці шлях
Інтэрнацыянал Сусьветны зьвяз нацыянал-сацыялістаў (Дэтройт, штат Мічыган, ЗША)
Колькасьць 20 000
Орган партыйнага друку Газэта «Нацыя» (2010—2012)
Афіцыйны сайт rusnation.org

«Расе́йскае нацыяна́льнае адзі́нства» (РНА; па-расейску: РНЕ) — расейская радыкальна-нацысцкая грамадзкая арганізацыя, заснаваная ў кастрычніку 1990 году ў Маскве. У якасьці мэты абвяшчае «вяртаньне расейскай нацыі страчаных у 20-м стагодзьдзі геапалітычных пазыцыяў і вызначальнай ролі ў сусьветнай гісторыі».

Канцэпцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Асноваў сацыяльна-палітычнай канцэпцыі, УГПР «РНА» адмаўляе дзяржаўнае самавызначэньне беларусаў і ўкраінцаў, бо «РНА разглядае Расею ў якасьці адзінай дзяржавы расейцаў (вялікаросаў, маларосаў і беларосаў)». У разьдзеле канцэпцыі «1.1 Нацыя» удакладнялася, што «РНА лічыць расейцам чалавека, які належыць да расейскай біялягічнай папуляцыі, носьбіта расейскай культуры, які размаўляе на расейскай мове і спавядае праваслаўную веру». Паводле разьдзела «1.3 Праваслаўны панятак „утрымлівальніка“, самадзяржаўе, расейская нацыянальная дыктатура», «РНА» выступае за дыктатуру, бо для «аднаўленьня праваслаўнага самадзяржаўя … патрэбна часовая, пераходная форма грамадзкага ладу», якой «стане расейская нацыянальная дыктатура».

У разьдзеле канцэпцыі «2.2 Прынцып саслоўнага прадстаўніцтва» «прынцып падзяленьня ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую» наракаўся «заганным». «Усеагульнае выбарчае права па выбары прадстаўнічай і выканаўчай галінаў улады» абвяшчалася «амаральнай зьявай». Замест прапаноўвалася вярнуцца да «прадстаўніцтва ўсіх саслоўяў … работнікаў, сялянаў, прадпрымальнікаў, духавенства, вайскоўцаў, дзяржаўных чыноўнікаў». Паводле разьдзела «2.3 Тэрытарыяльнае ўладкаваньне і правы суайчыньнікаў за мяжой», «РНА» адмаўляла права народнасьцяў на самакіраваньне (аўтаномію): «Наяўнасьць у складзе дзяржавы нацыянальных утварэньняў, якія маюць статус рэгіёнаў, катэгарычна недапушчальна». Больш за тое, зьмяшчаўся заклік захопу краінаў, якія раней знаходзіліся пад уладай Расейскай імпэрыі: «будзе мэтазгодным узьняць пытаньне пра ўзьяднаньне земляў былой Расейскай імпэрыі ў складзе расейскай нацыянальнай дзяржавы, як дыпляматычнымі захадамі, гэтак і вайсковай сілай»[1].

Паводле разьдзела канцэпцыі «9. РНА і міжнародныя дачыненьні», «РНА» адмаўляе сувэрэнітэт нават тых дзяржаваў, якія дамагліся незалежнасьці ад Расеі больш як стагодзьдзе таму: «„РНА“ не лічыць легітымным існаваньне шэрагу дзяржаўных утварэньняў, узьніклых у выніку выкліканага зьнешнімі сіламі разбурэньня Расейскай імпэрыі». Таксама «РНА» выступае супраць прыватнай уласнасьці на радовішчы, бо «„РНА“ лічыць, што … нетры і прыродныя багацьці ёсьць неад’емнай уласнасьцю расейскай нацыі і ня могуць быць прадметам куплі-продажу».

Асноўныя задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле ідэалёгіі руху, асноўнай задачай РНА лічыцца «усталяваньне на расейскай зямлі расейскага парадку», гэта значыць:

  • спыненьне «калянізацыі Расеі»,
  • спыненьне «генацыду расейцаў» у любой кропцы зямнога шара,
  • узнаўленьне прыярытэту духоўных каштоўнасьцяў над матэрыяльнымі,
  • абарона расейцаў у любой кропцы зямнога шара,
  • захаваньне сыравінных запасаў для будучых пакаленьняў,
  • забесьпячэньне працай, жыльлём, бясплатным мэдыцынскім абслугоўваньнем і бясплатнай адукацыяй,
  • рашэньне пытаньняў аховы мацярынства і дзяцінства,
  • забесьпячэньне годнага жыцьця і старасьці грамадзянам Расеі.[2]

Атрыбутыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмблема РНА — колаўрат, які зьяўляецца старажытным знакам, (стылізаваная свастыка, гаматычны крыж) на фоне васьміканцовай Бэтлеемскае зоркі, што, на меркаваньне РНА, сымбалізуе прысутнасьць Бога ў Расеі[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1990-я гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

РНА створана ў кастрычніку 1990 году былым сябрам Цэнтральнай рады таварыства «Памяць» Аляксандрам Баркашовым. У жніўні 1991 году РНА выступіла ў абарону ДКЧП. У 1993 г. у Маскве звыш 100 узброеных удзельнікаў «РНА» ахоўвалі Бараньнікава, Дунаева, Ачалава і Макашова падчас ваенных дзеяньняў каля Белага дома, у якіх самі ўдзельнічалі[4].

Пасьля ўзброеных сутыкненьняў у Маскве кастрычніка 1993 году па стаўленьні да РНА, як да непасрэднага ўдзельніка іх, былі ўжытыя афіцыйныя санкцыі дзяржаўнай улады РФ — арыштаваны Кіраўнік Аляксандар Баркашоў і частка актывістаў Руху, забароненая газэта Руху «Русский Порядок», расфармаваны шэраг рэгіянальных арганізацыяў. Аднак ужо да пачатку 1994 году РНА аднавіла сваю дзейнасьць. У сярэдзіне 1990-х гадоў РНА становіцца самой буйнай з нацысцкіх арганізацыяў[5][6].

На люты 1999 г. аддзяленьні «РНА» ў 31 з 89 рэгіёнаў Расеі (35%) мелі ўлік у мясцовых управах юстыцыі. Пераважна складаліся з былых і дзейных супрацоўнікаў міліцыі, войска і выведкі Расеі. Правадыр кіраваў праз узброеных саратнікаў, якія прыносілі прысягу. Паплечнікі атрымлівалі мянушкі і рыхтаваліся да прыёму ў саратнікі. Прыхільнікі сярод моладзі пашыралі прапагандысцкую літаратуру. У Беларусі суполкі «РНА» існавалі ў 11 гарадах, у тым ліку менскі гарадзкі клюб «Колаварот», які атрымаў улік 17 лістапада 1995 г. ва ўправе юстыцыі Менскага гарвыканкаму і меў у якасьці задачаў «паляпшэньне маральнага клімату гораду, умацаваньне сацыяльнай абароненасьці грамадзянаў»[4].

Раскол[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Так увосень 2000 г. у кіраўніцтве РНА адбыўся канфлікт, у выніку якога 21 верасьня 2000 году меней двух дзясяткаў былых прадстаўнікоў РНА вырашаюць арганізаваць «новае РНА» — без свастыкі і Баркашова. Пазьней дадзеная плынь была названая «РНА без Баркашова». Зрэшты, за ўсю жа гісторыю руху РНА існавала больш дзясятка розных РНА: ВОПД РНА, РНА 1.8, ІРНА, РНА-Расея, РНА-РАА, РНА-ЧС, ВАГПР РНА, ИОПД РНЕ(недаступная спасылка),АВАПД РНА і г. д.

Адначасова з гэтым у прэсе зьяўляецца шэраг публікацыяў, што з шэрагаў РНА быў выключаны Аляксандар Баркашоў [7][8]. Аднак гэтае паведамленьне ня мела пад сабой ніякіх падстаў, бо паводле Статуту РНА[9] — асноўнаму збору правіл, вызначальнаму ўнутранаарганізацыйныя узаемаадносіны, пазачарговы Зьезд 2/3 прадстаўнікоў усіх рэгіянальных аддзяленьняў РНА не склікаўся.

Аляксандар Баркашоў паставіўся да дадзенага паведамленьня з іроніяй і ўжо ў 2002 г. склікаў Зьезд кіраўнікоў рэгіянальных структур АГПР РНА («Гвардыя Баркашова»)[10], і выдаў загад аб выпуску 2-х нумароў газэты «Русский Порядок», у 2001 і 2002 годзу. Дадзены зьезд зацьвердзіў лідэрства Баркашова і адданасьць яму рэгіянальных адзінак.

Іншыя асобы, такія як Алег Касін (каардынатар рэгіянальных арганізацыяў РНА), Юры Васін (кіраўнік Маскоўскай рэгіянальнай арганізацыі РНА) і браты Лалачкіны (Варонескае і Санкт-Пецярбурскае аддзяленьня РНА) былі выключаныя з РНА без права ўзнаўленьня[11][12]. Пазьней правакатараў выключылі на месцах і самі паплечнікі РНА[13][14][15]. Сама прэс-служба паведамляе «Нажаль, няма жаданьня прыводзіць іншыя віншаваньні, якія даслалі тыя, хто падпісваўся з Касіным і Лалачкіным супраць Баркашова. Кожнаму сваё»[16]. Як, неафіцыйна паведамляюць удзельнікі іншых нацысцкіх Рухаў (НСО, ЧС), у цяперашні час РНА Лалачкіных няма ні ў Варонежы, ні ў Санкт-Пецярбургу, ні ў Латвіі. Гэтыя дадзеныя атрымалася праверыць і паплечнікам РНА Баркашова, пасьля камандзіровачнай паездкі ў Варонеж.

Рух «Аляксандар Баркашоў»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 сьнежня 2006 году па ініцыятыве маскоўскіх актывістаў АГПР РНА і з ухвалы Аляксандра Баркашова было заснаванае новы Рух — «Аляксандар Баркашоў»[17]. Сам А. П. Баркашоў прыняў манаскі пострыг пад імем а. Міхаіла.

РНА мае сетку рэгіянальных аддзяленьняў у Расеі і за яе межамі[18][19][20]. РНА заснаваў Аляксандар Баркашоў і, нягледзячы на ўсе цяжкасьці, застаецца яго нязьменным кіраўніком. З установай руху «Аляксандар Баркашоў» зьмянілася і ідэалёгія руху. Па словах Баркашоўцаў, значна пашырэў круг удзельнікаў [21], так як зараз далучыцца да руху можа чалавек любой нацыянальнасьці.

РНА пастаянна набірала і накіроўвала наймітаў для ўдзелу ў вайне на ўсходзе Украіны. РНА вярбуе наймітаў ня толькі ў Расеі, але і ў іншых краінах, напрыклад, у Беларусі.

У 2018 годзе памёр Віктар Ельчанінаў, адзін з заснавальнікаў суполкі РНА ў Ліпецку[22]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Асновы сацыяльна-палітычнай канцэпцыі ЎГПР «РНА» (рас.) // «Расейскае нацыянальнае адзінства», 2017 г. Праверана 6 сакавіка 2017 г.
  2. ^ Основные задачи РНЕ (рас.)
  3. ^ означает присутствие Бога в России (рас.)
  4. ^ а б Раман Фадзееў. У неафашызму і нацызму адзін твар // Зьвязда : газэта. — 13 лютага 1999. — № 18 (23619). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Краткая история РНЕ(недаступная спасылка)
  6. ^ 1-й Всероссийский съезд ООПД «РНЕ», 15 февраля 1997 г.(недаступная спасылка)
  7. ^ [1] Новостное интернет-издание «Lenta.Ru»
  8. ^ [2] Новостное интернет-издание «NEWSru.Com»
  9. ^ Уставу РНЕ (рас.)
  10. ^ ООПД РНЕ (рас.)
  11. ^ Приказ No.23 Председателя РНЕ А. П. Баркашова (рас.)
  12. ^ Приказ No.43 Председателя РНЕ А. П. Баркашова (рас.)
  13. ^ Рапорт в ЦС РНЕ от командира РО ЛРО «РНЕ» М. Заметельского(недаступная спасылка) (рас.)
  14. ^ Приказ No.1 Руководителя Астраханского РО РНЕ В. А. Морозова (рас.)
  15. ^ Факс, полученный пресс-службой РНЕ(недаступная спасылка) (рас.)
  16. ^ Южно-Сахалинск (рас.)
  17. ^ Движение «Александр Баркашов» (рас.)
  18. ^ СМІ (рас.)
  19. ^ РНА в Кыргызстане (рас.)
  20. ^ РНЕ в регионах (рас.)
  21. ^ Задачи, которые сформулировал А. П. Баркашов, не являются задачами и идеологией только русского народа, а, по сути, их разделяет люди разных национальностей, которые не приемлют сатанинские ценности нынешней цивилизации(недаступная спасылка) (рас.)
  22. ^ [3]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]