Рашчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рашчыненьне солі ў вадзе

Рашчы́на[1][2]  — гамагенная (аднародная) сумесь, складаная з часьцінак рашчынянага рэчыва, рашчыньніка і прадуктаў іх узаемадзеньня.

Рашчына — аднафазная сыстэма зьменнага складу, складаная з двух ці болей кампанэнтаў. Рашчыны — гамагенныя (аднародныя) сыстэмы, то бок кожны з кампанэнтаў разьмеркаваны ў масе іншага ў выглядзе малекул, атамаў ці іёнаў[3].

Рашчыньнік — кампанэнт, агрэгатны стан якога не зьмяняецца пры ўтварэньні рашчыны. У выпадку ж рашчынаў, утвараных пры зьмяшаньні газа з газам, вадкасьці з вадкасьцю, цьвёрдага цела зь цьвёрдым, рашчыньнікам лічыцца кампанэнт, колькасьць якога ў рашчыне пераважае.

Бываюць вадкія (напрыклад, марская вада), цьвёрдыя (напрыклад, стопкі медзі з золатам) і газавыя (напрыклад, паветра) рашчыны.

Па наяўнасьці электралітычнай дысацыяцыі адрозьніваюць дзьве клясы рашчынаў: электраліты і неэлектраліты. Склад рашчынаў апісваецца канцэнтрацыямі кампанэнтаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 201
  2. ^ Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005.
  3. ^ Н. С. Ахметов «Общая и неорганическая химия» Раздел III, Агрегатное состояние. Растворы)  (рас.)