Рыгор Антоні Агінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Антоні Агінскі
Р. А. Агінскі. Мастак F. de la Croix, 1702
Р. А. Агінскі. Мастак F. de la Croix, 1702

Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1654
Памёр 17 кастрычніка 1709 (55 гадоў)
Род Агінскія
Бацькі Ян Агінскі
Ганна зь Сямашкаў
Жонка Тэафілія з Чартарыйскіх
Дзеці Казімер Марцыян, Альжбета Магдалена
Дзейнасьць дыплямат, палітык

Рыгор Антоні Агінскі (23 чэрвеня 1654 — 17 кастрычніка 1709) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16841687) і харунжы вялікі літоўскі (16871698), староста жамойцкі1698), гетман польны літоўскі1703)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Яна і Ганны зь Сямашкаў.

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку ад 23 траўня 1698 — старосты жамойцкага.

Р. Агінскі. Малюнак XIX ст.

Абіраўся паслом ад Ваўкавыскага павету[2] на соймы 1690, 1695 і 1696. Узначаліў канфэдэрацыю шляхты супраць панаваньня Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Разьбіў іхныя атрады пад Алькенікамі (1700).

Падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага. У Паўночную вайну ваяваў супраць швэдаў і Станіслава Ляшчынскага, прыхільнік хаўрусу з Расеяй. Быў адным з арганізатараў генэральнай канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага (1703), якая ваявала са швэдамі нават па капітуляцыі Аўгуста Моцнага і магнатаў. Атрымаў некалькі перамогаў над швэдзкімі войскамі, у тым ліку ўзяў штурмам фартэцыю Біржы (1703).

Быў аматарам музычнай культуры, трымаў уласны аркестар. Па ім усе наступныя прадстаўнікі роду апекваліся музыкай.

У шлюбе з Тэафіліяй Чартарыйскай (1686) меў сына Казімера Марцыяна і трох дачок[1], у тым ліку вядомую мэцэнатку Альжбету Магдалену.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Валерый Пазднякоў. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 33.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыгор Антоні Агінскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў