Рышард Капусьцінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рышард Капусьцінскі
Ryszard Kapuscinski
Рышард Капусьцінскі, 17 траўня 1997
Дата нараджэньня 4 сакавіка 1932
Месца нараджэньня Пінск
Дата сьмерці 23 студзеня 2007 (74 гады)
Месца сьмерці Варшава
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік
Навуковая сфэра прыгожая літаратура[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Рышард Капусьцінскі (па-польску: Ryszard Kapuscinski; 4 сакавіка 1932, Пінск — 23 студзеня 2007, Варшава) — польскі рэпартэр, журналіст, пісьменьнік, паэт, фатограф, «імпэратар рэпартажу».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Пінску ў сям’і польскіх настаўнікаў. Бацька ваяваў у рангу паручніка ў верасьні 1939 году ў Арміі Палесься. Трапіў у савецкі палон. Разам з калегамі здолеў уцячы з-пад Смаленску і вярнуцца дахаты ў Пінск. Ратуючыся ад дэпартацыі ў Казахстан, Капусьцінскія неўзабаве выехалі да сваякоў у Перамышль, а пасьля ў глыб акупаванай немцамі Польшчы. Частку акупацыі перажылі ў Серакове, Кампіноскай пушчы, каля вёскі Пальміры. Пасьля Капусьцінскі часта казаў: «Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амэрыцы».

Дэбютаваў як паэт у 17 гадоў у тыднёвіку «Dziś i Jutro». У 1950 здаў матуры ў варшаўскай гімназіі імя Станіслава Сташуца. У 1953—1981 гадах сябра Польскай аб’яднанай працоўнай партыі (PZPR). У 1956 скончыў вучыцца на Гістарычным Факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працу пачаў як кур’ер у моладзевым выданьні «Sztandar Młodych». У 1956 атрымаў першую ўзнагароду — Залаты Крыж Заслугі (Złoty Krzyż Zasługi) — за рэпартаж «Гэта таксама праўда пра Новую Гуту» («To też jest prawda o Nowej Hucie»), дзе апісаў цяжкія варункі жыцьця працоўных на будоўлі мэталюргічнага камбінату. У тым самым годе паехаў у сваё першае загранічнае падарожжа — да Індыі. Сышоў з газэты ў 1958 годзе, з-за дасланых матэр’ялаў у крытычны да ўладаў тыднёвік «Po Prostu».

Магіла Рышарда Капусьцінскага (17 траўня 1997)

Перайшоў працаваць у часопіс «Polityka». З 1962 працаваў для Польскай прэсавай агенцыі (PAP) як сталы загранічны карэспандэнт у Афрыцы, Лацінскай Амэрыцы і Азыі. Дакумэнтаваў упадак манархіі ў Этыёпіі і Іране. З 1974 у варшаўскім тыднёвіку Kultura. Пераклаў на польскую мову Дзёньнік з Балівіі (Dziennik z Boliwii) Чэ Гевары. Быў добра знаёмы з Сальвадорам Альендэ.

У 1981 годзе Капусьцінскі далучыўся да руху «Салідарнасць» і пазбавіўся працы ў афіцыйнай прэсе, але працягваў пісаць эсэ для замежных СМІ, у тым ліку для амэрыканскіх газэтаў і часопісаў.

У 1987 годзе Royal Court Theatre ў Лёндане паставіў сцэнічную адаптацыю яго кнігі «Імпэратар», якая апісвала ўпадак рэжыму Хайле Селасьсе І у Этыёпіі. У 1989 г. праехаў «праз увесь Савецкі Саюз». Пабываў і ў Якуціі[1]. У 1996 адзначаны ўзнагародаю імя Яна Парандоўскага, у 1999 атрымаў «Ікара». Абраны між Журналісцкім Аб’яднаньнем Журналістам стагодзьдзя ў плэбісцыце штомесячніка Press. Ляўрэат Ўзнагароды імя Дарыюша Фікуса за 2004 год.

Доктар honoris causa Сьлянскага ўнівэрсытэту (17 кастрычніка 1997), Уроцлаўскага ўнівэрсытэту (2001), Ягэлёнскага ўнівэрсытэту (2004) і Гданьскага ўнівэрсытэту (29 студзеня 2004). Агулам атрымаў каля 40 узнагародаў. Быў чальцом Таварыства польскіх пісьменьнікаў.

Двойчы намінаваўся на Нобэлеўскую прэмію. Ягоныя шансы букмекерскай канторай Лэдброкс вызначалі як 5:1. Вышэйшы рэйтынг меў толькі Архан Памук (5:2), які і атрымаў прэмію. «Адзін Капусьцінскі варты тысяч скуголячых і фантазуючых пісакаў», — напісаў Салман Рушдзі.

Памёр 23 студзеня 2007 ад гострага інфаркту міякарду ў кардыяхірургічным адзяленьні шпіталя пры вуліцы Банаха ў Варшаве.

У Пінску на доме, дзе жыў Капусьцінскі, усталявана мэмарыяльная дошка.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1962 Busz po polsku
  • 1963 Czarne gwiazdy
  • 1968 Kirgiz schodzi z konia
  • 1969 Gdyby cała Afryka
  • 1969 Che Guevara — Dziennik z Boliwii (пераклад Капусьцінскага)
  • 1970 Dlaczego zginął Karl von Spreti?
  • 1975 Chrystus z karabinem na ramieniu
  • 1976 Jeszcze dzień życia
  • 1978 Wojna futbolowa
  • 1978 Cesarz
  • 1982 Szachinszach
  • 1986 Notes (томік вершаў)
  • 1988 Wrzenie świata (збор)
  • 1990 Lapidarium
  • 1993 Imperium
  • 1995 Lapidarium II
  • 1997 Lapidarium III
  • 1998 Heban
  • 2000 Lapidarium IV
  • 2000 Z Afryki (фотаальбом)
  • 2001 Lapidarium V
  • 2003 Autoportret reportera
  • 2004 Podróże z Herodotem
  • 2006 Prawa natury (томік вершаў)
  • 2006 Ten Inny
  • 2007 Lapidarium VI

Па сьмерці выдана:

  • 2007 Rwący nurt historii. Zapiski o XX i XXI wieku
  • 2008 Dałem głos ubogim

На беларускую мову перакладзены:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Капустинский Р. Перепрыгивая через лужи. // Эхо столицы. Якутск. 10 июля 2009. С. 27.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рышард Капусьцінскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў