Рэальнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэа́льнасьць, рэчавістасьць[1] (па-лацінску: realis, рэальны) — супольнасьць усіх рэчаў, якія сапраўды існуюць, у тым ліку і сусьвет як адзінае цэлае. У больш шырокім вызначэньні, рэальнасьць уключае ў сябе ўсё, што ёсьць і было, што зьяўляецца назіральным і зразумелым. Яшчэ больш шырокае вызначэньне ўключае ў сябе ўсё, што існавала, існуе ці будзе існаваць, а ня толькі ў розуме, але ў тым ліку й тое, што існуе толькі ў розуме.

Рэальнасьць часьцяком супрацьпастаўляецца таму, што зьяўляецца выдумкай ці ілюзіяй, створанай у розуме ці марах, а таксама таму, што зьяўляецца абстрактным ці ілжывым. Ісьціна ставіцца да таго, што рэальна, у той час як хлусьня спасылаецца на тое, што не зьяўляецца сапраўдным. Выдумкі ня лічацца рэальнымі. Рэальнасьць падзяляюць на суб’ектыўную й аб’ектыўную (рэчаіснасьць), акрамя таго вылучаюць віртуальную рэальнасьць.

Зьвязаныя канцэпцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэнамэналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У значна больш шырокім і суб’ектыўным узроўні прыватны досьвед, цікаўнасьць, дазнаньне, сэлектыўнасьць, якія ўдзельнічаюць у асабістай інтэрпрэтацыі падзеяў формаў рэальнасьці, як відаць толькі для аднаго чалавека называецца фэнамэналягічнай рэальнасьцю. Нягледзячы на тое, што гэтая форма рэальнасьці можа быць агульнай для іншых людзей, яна часьцяком можа быць настолькі ўнікальнай для адной асобы, што можа быць ніколі не дасьведчана з кім-небудзь яшчэ. Большая частка такога вопыту лічыцца духоўным і адбываецца на гэтым узроўні рэальнасьці.

Фэнамэналёгія зьяўляецца філязофскім мэтадам, распрацаваным у першыя гады XX стагодзьдзя Эдмундам Гусэрлем і шэрагам ягоных пасьлядоўнікаў ува ўнівэрсытэтах Гётынгену й Мюнхэну ў Нямеччыне. Пасьля фэнамэналягічны аспэкт рэальнасьці быў разгледжаны філёзафамі ў Францыі, Злучаных Штатах, і ў іншых месцах, часьцяком ува ўмовах далёкіх ад працы Гусэрля. Слова фэнамэн паходзіць з грэцкай мовы й перакладаецца як «тое, што здаецца». Мэтад у канцэпцыі Гусэрля зьвязаны перш за ўсё са стварэньнем структуры сьвядомасьці й зьяваў, якія праяўляюцца ў актах сьвядомасьці, аб’ектаў сыстэматычнага асэнсаваньня й аналізу. Пунктам гледжаньня мэтада ёсьць моцна мадыфікаваная «першая асоба», якая ўключае ў сябе ня толькі сьвядомасьць як ад першай асобы, то бок «мае» ці «маё», але й любой іншай сьвядомасьці наогул. Гусэрль лічыў, што фэнамэналёгія можа тым самым забясьпечыць трывалую аснову для ўсіх ведаў чалавецтва, у тым ліку навуковых ведаў, і маглі б стварыць філязофію як «строгую навуку»[2].

Канцэпцыя Гусэрля была падвергнута крытыцы з боку экзыстэнцыялістаў, як то Марысам Мэрлё-Панці, Жан-Полем Сартрам, а таксама іншымі філёзафамі, як то Полем Рыкёрам, Эмануелем Левінасам і Дытрыхам фон Гільдэбрандам[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.slounik.org/search?dict=&search=рэчавістасьць&x=0&y=0
  2. ^ Joseph Kockelmans (2001). Edmund Husserl's phenomenology (2 ed.). Purdue University Press. pp. 311–314. ISBN 1-55753-050-5.
  3. ^ Steven Galt Crowell (2001). Husserl, Heidegger, and the space of meaning: paths toward transcendental phenomenology. Northwestern University Press. p. 160. ISBN 0-8101-1805-X

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэальнасьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў