Рэйк’явіцкая гімназія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэйк’явіцкая гімназія

Рэйк’явіцкая гімназія (па-ісьляндзку: Menntaskólinn í Reykjavík) — самая старая гімназія ў Ісьляндыі. Бярэ пачатак ад заснаванай у 1056 годзе школы пры біскупстве ў Скалхольце, якая была пераведзеная ў 1786 годзе ў ісьляндзкую сталіцу Рэйк'явік.