Рэн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэн
Поўная назва Stade Rennais Football Club
Заснаваны 1901
Горад Рэн, Францыя
Стадыён Рут дэ Ляр’ен
Умяшчальнасьць: 31 127
Кіраўнік Groupe Artémis[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2022—2023 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Рэн» (па-француску: Stade Rennais Football Club) — францускі футбольны клюб з гораду Рэну. Клюб быў заснаваны ў 1901 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатныія матчы клюб праводзіць на ​​стадыёне «Рут дэ Ляр’ен», які месьціцца ў межах гораду. Уладальнікам клюбу ёсьць бізнэсовец Франсўа Піно.

Клюб зьяўляецца адным з самых вядомых футбольных клюбаў у рэгіёне Брэтань, разам зь іншым брэтонскім клюбам «Нант». Матчы паміж клюбамі лічыцца лякальным дэрбі й мае назоў дэрбі Брэтані. «Рэн» зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футболу, аднак «Рэн» ніколі не станавіўся пераможцам галоўнага францускага футбольнага першынства. Найлепшым вынікам каманды зьяўляецца 4 месца, якога клюб дасягаў чатыры разы, апошнім разам у сэзоне 2023—2024 гадоў. У 2010 годзе Фэдэрацыя футболу Францыі вызнала акадэмію «Рэна» найлепшай у краіне[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1901—1945[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульцы «Рэну» ў 1904 годзе.

Клюб быў заснаваны 10 сакавіка 1901 году групай студэнтаў унівэрсытэту Рэну. Сваю першую гульню каманда прайграла суседзям зь іншага футбольнага клюбу Рэну зь лікам 0:6. У 1902 годзе клюб увайшоў у склад Зьвязу атлетычных спартовых клюбаў (франц. Union des sociétés françaises de sports athlétiques). У наступным годзе каманда ўвайшла ў склад футбольнай лігі Брэтані. У тым жа сэзоне каманда стала пераможцам турніру. 4 траўня 1904 году дзьве каманды з Рэну аб’ядналіся. Пад кіраўніцтвам валійца Грыфіта, які быў гуляючым трэнэрам, «Рэн» перамог у лізе Брэтані ў 1908 і 1909 гадох.

У пэрыяд з 1915 па 1922 гады клюб неаднаразова станавіўся пераможцам розных турніраў, якія ў Францыі ў той час праводзіліся нерэгулярна. У 1922 годзе клюб выйшаў у фінал кубка Францыі.

У 1932 годзе клюб увайшоў у лік дваццаці клюбаў, якія прынялі ўдзел у першым сэзоне францускай прафэсійнай футбольнай лігі. У першым сэзоне каманда заняла 6 месца ў чэмпіянаце, а ягоны форвард Ўолтар Кайзэр стаў найлепшым бамбардзірам. У чэмпіянаце асаблівых посьпехаў каманда не дасягала, але ў 1935 годзе ў другі раз у сваёй гісторыі дайшла да фіналу кубка. Аднак, фінансавая сытуацыя ў клюбе пагаршалася, і з пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе каманда страціла статус прафэсійнай. На працягу двух гадоў каманда гуляла толькі ў кубку краіны й таварыскіх матчах. У 1941 годзе каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце акупаванай зоны, у якім заняла 7 месца зь дзевяці ўдзельнікаў.

1945—1990[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1949 годзе каманда заняла 4 месца ў чэмпіянаце, што стала найлепшым вынікам у гісторыі клюбу. Гэты ж вынік быў паўтораны ў сэзоне 1964—1965 гадоў. У тым жа сэзоне клюб стаў уладальнікам кубка краіны. У фінале быў абыграны «Сашо» (2:2, 3:1 ва перагуляным матчы). Увосень 1965 году адбыўся дэбют клюбу ў эўракубках. У розыгрышы Кубка кубкаў «Рэн» у першым жа раўндзе саступіў праскай «Дукле». У 1970 годзе клюб дайшоў да паўфіналу кубка, а ў наступным сэзоне атрымаў перамогу ў ім у другі раз у гісторыі. У фінале зь лікам 1:0 быў абыграны «Ліён». Адзіным гульцом клюбу, якія прымалі ўдзел у абодвух пераможных фіналах, стаў абаронца Люі Кардэн. У 1975 годзе клюб выляцеў у другі дывізіён, адкуль вярнуўся ў 1983 годзе. У 1986 годзе клюб зноўку дабраўся да паўфіналу кубка краіны, дзе саступіў «Марсэлю».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Гальт’е Галён 1993
3 Сьцяг Францыі Аб Адрыян Труфэр 2001
5 Сьцяг Бэльгіі Аб Арцюр Тэат 2000
6 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Азор Матусыва 1998
7 Сьцяг Францыі Нап Мартэн Тэр’е 1997
8 Сьцяг Францыі ПА Батыст Сантамарыя 1995
9 Сьцяг Францыі Нап Арно Калімюэндо 2002
10 Сьцяг Альжыру Нап Амін Гуіры 2000
11 Сьцяг Францыі ПА Людавік Бляс 1997
14 Сьцяг Францыі ПА Бэнжамэн Бурыжо 1994
15 Сьцяг Камэруну Аб Крыстафэр Воо 2001
16 Сьцяг Францыі Аб Жанюэль Бэлясян 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Геля Дуэ 2002
23 Сьцяг Францыі Аб Вармэ Амары 2000
28 Сьцяг Францыі ПА Энзо Лё Фэ 2000
30 Сьцяг Францыі Бр Стыў Манданда (капітан) 1985
32 Сьцяг Швайцарыі ПА Фабіян Рыдэр 2002
33 Сьцяг Францыі ПА Дэзырэ Дуэ 2005
34 Сьцяг Марока Нап Ібраім Саля 2001
36 Сьцяг Ганы Аб Аліду Сэйду 2000
39 Сьцяг Францыі Нап Матыс Лямбурд 2006
40 Сьцяг Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Бр Жафрэ Лембэ 1988
43 Сьцяг Камэруну Аб Маамаду Нагіда 2005
99 Сьцяг Турэччыны Нап Бэртуг Ілдырым 2002

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]