Рэфэрат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэфэра́т (ад лац. referre — «дакладваць, паведамляць») — кароткае паведамленьне зьместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і падобных[1].

Інфармацыя выкладаецца з пазыцыяў аўтара арыгінала, без ацэнкі рэфэрэнтам таго, што выкладаецца. Выкладзеная інфармацыя знаёміць чытача з асноўнымі пытаньнямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытаньне, менавіта якая інфармацыя зьмяшчаецца ў тэксьце. Будуецца на аснове ключавых фрагмэнтаў арынінальнага тэксту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. — Мінск: БелЭн, 1977—1984..