Скаляпэндра гіганцкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скалапендра гіганцкая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпЧленістаногія
НадклясаМнаганожкі
КлясаГубаногія
ВідСкалапендра гіганцкая
Бінамінальная намэнклятура
Scolopendra gigantea

Скаляпэ́ндра гіга́нцкая (Scolopendra gigantea) дасягае даўжыні 26 см, жыве на астравах Ямайка і востраве Трынідад, на поўначы і захадзе Паўднёвай Амэрыкі. Вядомыя выпадкі нападу гіганцкай скаляпэндры на птушак, яшчарак і рапух. Памылкова лічыцца, што ўкус гіганцкай скаляпэндры сьмяротны і для чалавека. Асабліва ядавітымі зьяўляюцца саміцы.

Зьнешні выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цела складаецца з 21—23 сегмэнтаў медна-рудога або карычневага колеру, кожны з парай ножак яскрава-жоўтага колеру. Адна пара ног ператварылася ў яе ў нагасківіцы з кіпцюркамі, злучанымі зь ядавітымі залозамі. А задняя пара — у спэцыяльныя вялікія ногі, што цяляпаюцца ззаду, і дапамагаюць казурцы чапляцца за камякі глебы ў земляных лёхах.