Скрайні нападнік (хакей)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Скра́йні напа́днік у хакеіатакуючы гулец, асноўнай гульнявой зонай якога на пляцоўцы зьяўляецца зьнешняя. Звычайна яны дзейнічаюць на флянгу цэнтральнага форварда. Першапачаткова скрайнімі называлі нападнікаў, якія перамяшчаліся ўздоўж бакоў пляцоўкі; у цяперашні час скрайнія могуць выконваць розныя функцыі — забіваць, замінаць апанэнтам, альбо рухацца ўздоўж бартоў і ў кутах. Звычайна яны большыя за цэнтральных нападнікаў ды меншыя за абаронцаў.

У залежнасьці ад флянгу, на якім пераважна гуляе хакеіст, яго называюць «левым скрайнім» або «правым скрайнім».

Пазыцыі хакеістаў на пляцоўцы
Нападнікі:
Левы скрайні | Цэнтральны | Правы скрайні
Абаронцы:
Левы абаронца | Правы абаронца
Брамнік:
Брамнік
Магутны нападнік | Тафгай | Зачэпа | Капітан | Трэнэр | Судзьдзі