Слоўнік тэрмінаў вэксілялёгіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут сабраныя азначэньні тэрмінаў вэксілялёгіі. Курсівам вылучаныя спасылкі на тэрміны ў гэтым слоўніку.

# А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Ы Э Ю Я


Б[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брэйд-вымпел — кароткі вымпел, які выконвае функцыі службовага сьцяга.

В[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вольная частка — частка палотнішча, найболей выдаленая ад дрэўка
  • Вымпел — доўгае вузкае палотнішча з вызначанымі функцыямі. Распаўсюджаны ў ВМФ.

Г[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Д[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзяржаўны сьцяг — адзін зь дзяржаўных знакаў. Вывешваецца над урадавымі будынкамі, дзяржаўнымі ўстановамі, выбарнымі органамі ўлады. Выкарыстоўваецца на афіцыйных мерапрыемствах.
  • Дрэўка — элемэнт канструкцыі сьцяга або знаменя, на якім мацуецца палотнішча й іншыя элемэнты.

З[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Запас — частка палотнішча, абгорнутая вакол дрэўка й прызначаная для мацаваньня да апошняга.
  • Знамённы комплекс — сукупнасьць палотнішча сьцяга, яго канструктыўных і дэкаратыўных элемэнтаў.
  • Знамя — адзінкавы сьцягавы выраб.

К[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Камэрцыйны сьцяг краіны — сьцяг для невайсковых караблёў краіны. Паднімаецца на карме й сымбалізуе дзяржаўную прыналежнасьць судна.
  • Кантон — верхняя частка (часьцей за ўсё маецца на ўвазе чвэрць палотнішча) палотнішча ў дрэўка.
  • Кісьць — адзін з дэкаратыўных элемэнтаў сьцяга, мацуецца на канцы шнура.
  • Клямар — элемэнт, які мацуецца на дрэўцы ніжэй знамені.
  • Крыж — тое ж, што і кантон.

Л[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лювэрс — спэцыяльнае кольца для мацаваньня палотнішча.

М[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Махры — адзін з дэкаратыўных элемэнтаў палотнішча.

Н[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Наверша — элемэнт, які мацуецца на вяршыні дрэўка.
  • Нацыянальны сьцяг — знак прыналежнасьці да нацыі й павагі да Радзімы. Часта паўтарае дзяржаўны сьцяг. Яго дазволена выкарыстоўваць усім грамадзянам краіны.

П[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Падток — апора знамені, выкананая з цьвёрдага матэрыялу.
  • Палотнішча — асноўная частка знамені або сьцяга.
  • Панталер — перавязь праз плячо, прызначаная для нашэньня знамені.

С[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Службовы сьцяг — паняцьце блізкае да штандару. Звычайна выкарыстоўваецца на флоце й паднімаецца пры прыбыцьці службовай асобы на карабель. Камплект службовых сьцягоў захоўваецца на караблі.
  • Стужка — адзін з дэкаратыўных элемэнтаў знамені.
  • Сьцяг арміі — сьцяг, які падымаюць у гарнізонах, пры ўрачыстых пастраеньнях і іншых выпадках, абумоўленых вайсковымі статутамі.
  • Сьцяг вайскова-марскога флёту — галоўны знак вайсковага флёту краіны. Паднімаецца на кармавым флагштоку карабля.
  • Сьцяг гандлёвага флёту глядзіце Камэрцыйны сьцяг.

Ш[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шкаторына — вобласьць палотнішча, якая служыць для мацаваньня да дрэўка.
  • Шнур — адзін з дэкаратыўных элемэнтаў знамені.
  • Штандар — спэцыяльны сьцяг, звычайна ён прыпісваецца да вызначанай пасады (штандар прэзыдэнта, штандар Міністра абароны).
  • Штурмавы сьцяг — сьцяг, выдаваны салдатам падчас баявых дзеяньняў. Штурмавым сьцягам зьяўляецца Сьцяг Перамогі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]