Стансы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ста́нсы (па-італьянску: stanza — пакой, памяшканьне) — невялікі лірычны верш-мэдытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожнае зь якіх мае сэнсавую і кампазыцыйна-сынтаксычную завершанасьць, адасобленасьць ад іншых. Стансы пісалі Байран («Стансы», «Стансы да Аўгусты»), А. Пушкін («Брожу ли я вдоль улиц шумных», «В надежде славы и добра») і некаторыя іншыя паэты XVIII—XIX стст. У беларускай паэзіі стансам можна лічыць верш М. Багдановіча «...Рушымся, брацця, хутчэй». Стансы сустракаюцца (праўда, вельмі рэдка) і ў некаторых сучасных беларускіх паэтаў (А. Звонака, С. Ліхадзіеўскага і інш.). У асобных эўрапейскіх літаратурах (ангельскай, італьянскай і інш.) стансамі называюць звычайныя строфы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]