Страчанае пакаленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Страчанае пакаленьне (па-ангельску: Lost Generation) — вызначэньне групы замежных пісьменьнікаў, што ў 1920-я гады выступілі з творамі, у якіх адлюстраваліся расчараваньне ў сучаснай цывілізацыі і страта асьветніцкіх ідэалаў (веры ў станоўчую сілу навуковага прагрэсу, сацыяльную справядлівасьць, моц «разумных» нормаў гуманнасьці і маралі). Гэтыя эмоцыі і пачуцьці абвастрыліся, паглыбіліся пад уплывам трагічнага вопыту першай сусьветнай вайны. Тэрмін прыпісваецца амэрыканскай пісьменьніцы Гертрудзе Стайн. Сярод яркіх прадстаўнікоў страчанага пакаленьня — Эрнэст Гэмінгўэй, Рычард Олдынгтан, Эрых Марыя Рэмарк і іншыя.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6