Сумленныя намеры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сумленныя намеры, ці на латыні bona fides (сумленныя сродкі, сумленна) — маральнае сумленьне, вера у праўдзівасьць ці памылковасьць меркаваньня ці існасьці меркаваньня, ці адносна шчырасьці ці заганнасьці лініі паводзінаў. Гэты панятак важны ў юрыспрудэнцыі, асабліва пры выкарыстаньні права справядлівасьці. На сучаснай ангельскай мове панятак «сумленныя намеры» часам выкарыстоўваецца як сынонім для чагосьці, што характарызуе чалавека з дадатнага боку, збольшага, гэта варыянт прэзумпцыі невінаватасьці, калі пра чалавека загадзя думаюць, што не задумляў і не жадаў нічога благога. «Пакажыце мне Вашы сумленныя намеры» можа азначаць: «Чаму я павінен давяраць Вам?»