Сьвяты Сава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвяты Сава
Дата нараджэньня 1169 або каля 1174[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 студзеня 1236(1236-01-14)[2]
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня
Занятак агіёграф, сьвятар, пісьменьнік, дыплямат
Бацька Стэфан Неманя[d]
Маці Анастасія Сербская[d]
Подпіс Выява аўтографу

Сьвяты Сава (па-сэрбску: Свети Сава) — адзін з самых шанаваных сьвятых Сэрбскай праваслаўнай царквы, вядомы рэлігійны, культурны і палітычны дзяяч свайго часу.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1208 г. Сьвяты Сава вяртаецца ў Сэрбію, каб спыніць грамадзянскую вайну паміж старэйшымі братамі Стэфанам II Неманічам і Вуканам Зэцкім. Стварыў аўтакефальную (незалежную) Сэрбскую праваслаўную царкву і стаў яе першым арцыбіскупам ў 1219 годзе. У 1233 г. перадаў гэтую пасаду свайму вучню Арсэнію Срэмскаму.

Перад сьмерцю зьдзейсьніў паломніцтва ў Ерусалім. У Палестыне ён заснаваў манастыр Сьвятога Арханёла і лякарню для праваслаўных паломнікаў. Вяртаючыся, праяжджаў праз Баўгарыю. Там і памёр 14 студзеня 1236 і быў пахаваны ў баўгарскай сталіцы Тырнава. Пляменьнік сьв. Савы сэрбскі кароль Уладзіслаў (зяць баўгарскага цара Асэна), праз год перанёс яго рэліквію з Тырнава ў манастыр Мілешэва.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]