Сьцяг Альбаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Альбаніі
Альбанія
Сьцяг Альбаніі
Прапорцыі 7:5[d]
Прыняты 7 красавіка 1992

Сьцяг Альба́ніі — дзяржаўны сымбаль Рэспублікі Альбанія.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўны сьцяг Альбаніі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 5:7 з гербам пасярэдзіне.

Чырвоны колер сьцяга — знак крыві альбанскіх патрыётаў, разьлітай імі ў шматвяковой барацьбе супраць занявольнікаў (у першую чаргу, турэцкіх). Сьцяг у сучасным выглядзе існуе з 1945 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чырвоная палотнішча з чорным двухгаловым арлом было сьцягам Георгія Кастрыата, вядомага як Скандэрбэг, героя барацьбы супраць туркаў і заснавальніка незалежнай дзяржавы ў 1443 годзе. Суцэль магчыма, што арол на сьцягу быў абраны ім, у знак традыцыі, па якой альбанцы зьяўляюцца нашчадкамі арла. Паводле іншай вэрсіі, арол запазычаны з герба Бізантыйскай імпэрыі.