Сьцяг Летувіскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Летувіскай ССР 1940-1953
Сьцяг Летувіскай ССР 1953-1990

Сьцяг Летувіскай ССР — рэспубліканскі сьцяг Летувіскай ССР быў прыняты 15 ліпеня 1953 году і ўяўляў сабой палотнішча з трох гарызантальна разьмешчаных каляровых палос: верхняй чырвонага колеру (восем дванаццатых шырыні сьцягу); сярэдняй белага колеру (адну дванаццатую шырыні сьцягу); ніжняй зялёнага колеру (тры дванаццатых шырыні сьцягу). У верхнім левым куце чырвонай часткі сьцягу разьмяшчалася выява залатых сярпа і молата з чырвонай пяціканцовай зоркай над імі, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сьцягу да яго даўжыні 1:2. Становішча аб сьцягу было замацавана ў артыкуле 168 Канстытуцыі Летувіскай ССР ад 20 красавіка 1978 году. З 1940 па 1953 гады сьцяг уяўляў сабой чырвонае палотнішча зь сярпом і молатам у вехнем левым куце і надпісам LIETUVOS TSR.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]