Сьцяг Эстоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Эстоніі
Эстонія
Сьцяг Эстоніі
Прапорцыі 11:7[d]
Прыняты 21 лістапада 1918

Нацыяна́льны сьцяг Эсто́ніі ўяўляе сабой сьцяг-трыкалёр, улучальны ў сябе тры роўныя гарызантальныя стужкі: сіні (верхні), чорны (сярэдзіна) і белы. Стандартны памер сьцягу складае 105 × 165 см. У эстонскай мове ў нефармальным становішчы яго часта завуць «sinimustvalge» (літаральна «сіне-чорна-белы»).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трыкалёр у цяперашнім выглядзе быў прыняты эстонскай студэнцкай асацыяцыяй 29 верасьня 1881 году ў унівэрсытэце Тарту, а 4 чэрвеня 1884 году быў асьвячоны ў будынку пастората гораду Атэпя. Той самы сьцяг у сапраўдны момант захоўваецца ў Эстонскім нацыянальным музэі. На нацыянальных песенных фэстах 1894 і 1896 гадоў разьдзімалася мноства такіх трыкалёраў.

Незалежнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг стаў асацыявацца з эстонскім нацыяналізмам. Так падчас рэвалюцыяў 1905 і 1917 гадоў, трыкалёр паднімалі народныя масы. З 24 лютага 1918 году, калі была абвешчаная незалежнасьць Эстоніі, сіне-чорна-белы трыкалёр выкарыстоўваўся ў якасьці сьцягу новай рэспублікі. Афіцыйна гэта было замацавана 21 лістапада 1918 году.

Савецкая акупацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уварваньне Савецкага Саюзу ў чэрвені 1940 году суправаджалася забаронай сьцягу. Калі 21 чэрвеня Эстонія была яшчэ фармальна незалежная, ён быў зьняты з самога сымбалічнага для Эстоніі месца — вежы Доўгі Герман у Таліне. На наступны дзень аб быў падняты разам з чырвоным сьцягам. Але ўжо 27 ліпеня 1940 году ён быў канчаткова заменены сьцягам Эстонскай ССР.

Нямецкая акупацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў сьцяг быў распаўсюджаны ў якасьці сьцягу этнічных эстонцаў, аднак не як нацыянальны. Пасьля адступу нямецкіх войскаў з Таліна ў верасьні 1944 году трыкалёр ізноў быў падняты.

Пры ўладзе СССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі 22 чэрвеня Чырвонае войска ўвайшло ў Талін, трыкалёр быў зьняты і на яго месцы ўзьнялі сьцяг СССР. Сьцяг заставаўся забароненым да эпохі перабудовы ў канцы 1980-х, калі 24 лютага 1989 году сіня-чорна-белы сьцяг стаў разьдзімацца на вежы Доўгі Герман у Таліне. Афіцыйна становішча было замацавана 1 жніўня 1990 году, трохі менш чым за год да ўзнаўленьня поўнай незалежнасьці.

Сымболіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зыходная трактоўка колераў была такой:

  • сіні — колер неба, азёр і моры Эстоніі; акрамя таго, сымбалізуе пэўнасьць нацыянальным ідэям;
  • чорны — колер роднай зямлі і нацыянальных эстонскіх пінжакоў. Чорны як адлюстраваньне ўсіх нягод эстонскага народу;
  • белы ўвасабляе чалавечае шчасьце, імкненьне да волі і надзею на лепшае будучыню.

Колеры сьцягу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адценьне сіняга колеру строга замацаваны ў эстонскім законе аб сьцягу. Сіняму колеру ў міжнароднай табліцы колераў PANTONE адпавядае значэньне 285 °C. CMYK эквівалент: C=91, M=43, Y=0, K=0

Альтэрнатыўныя прапановы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 эстонскі палітык Каарэл Таранд прапанаваў зьмяніць трыкалёр на скандынаўскі крыжовы сьцяг з тымі жа самымі колерамі.[1] Прыхільнікі гэтага варыянту сьцьвярджаюць, што існы трыкалёр надае Эстоніі выява пост-савецкай і ўсходнеэўрапейскай краіны, тады як сьцяг з крыжом павінен сымбалізаваць цесную сувязь з паўночнымі краінамі.

Эстонцы схільныя лічыць сябе хутчэй паўночным народам, чым балтамі.[2][3] Гэты погляд заснаваны на даўніх моўных, культурных і гістарычных сувязях з Швэцыяй, Даніяй і, асабліва, з Фінляндыяй. У сьнежні 1999 году міністэрства замежных справаў Эстоніі і цяперашні прэзыдэнт Эстоніі — Тоомас Гендрык Ільвэс — выступілі з прамовай, азагалоўленай «Эстонія і Паўночныя краіны».[4]

Некаторыя выступаюць за адначасовую зьмену і назвы краіны ў ангельскай і некаторых іншых мовах з Estonia на Estland (так гучыць назва краіны ў дацкай, галяндзкай, нямецкай, швэцкай і шматлікіх іншых германскіх мовах).[5] Некаторыя сьцягі з паўночным крыжом былі прапанаваныя ўжо ў 1919 годзе, калі афіцыйны сьцяг ужо быў прыняты, аднак, паколькі існы трыкалёр адлюстроўвае важныя нацыянальныя сымбалі, то прапанова не атрымала шырокага распаўсюджваньня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Эстоніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў