Сэбуанская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сэбуанская мова (сэбуана: Sugboanon) — мова аўстранэзійскай сям’і. Распаўсюджаная на Філіпінах. Уключае дыялекты сэбу, бахольскі, лейтэ й мінданао. Сэбуанская мова зьяўляецца роднай прыкладна для 18 мільёнаў чалавек. Як другой мовай, ёй карыстаюцца каля 10 мільёнаў. Сэбуана зьяўляецца літаратурнай мовай, на ёй вядзецца выкладаньне ў школах, існуе рознажанравая літаратура й публіцыстыка, вядзецца тэле- й радыёвяшчаньне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]