Сэнт-Эт’ен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэнт-Эт’ен
франц. Saint-Étienne
Герб Сэнт-Эт’ену
Першыя згадкі: 1258
Краіна: Францыя
Рэгіён: Авэрнь-Рона-Альпы
Дэпартамэнт: Люара
Кіраўнік: Гаэль Пэрдрыё[d][1]
Плошча:
  • 79,97 км²[2]
Насельніцтва: 172 718 чал.
Паштовы індэкс: 42100, 42000, 42230
Геаграфічныя каардынаты: 45°26′2″ пн. ш. 4°23′23″ у. д. / 45.43389° пн. ш. 4.38972° у. д. / 45.43389; 4.38972Каардынаты: 45°26′2″ пн. ш. 4°23′23″ у. д. / 45.43389° пн. ш. 4.38972° у. д. / 45.43389; 4.38972
Сэнт-Эт’ен на мапе Францыі
Сэнт-Эт’ен
Сэнт-Эт’ен
Сэнт-Эт’ен
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.saint-etienne.fr

Сэнт-Эт’е́н (па-француску: Saint-Étienne, па-аксытанску: Sant Estève) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Люара ў рэгіёне Авэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 у рэгіёне Рона-Альпы). Насельніцтва — 172 718 чалавек (на 2021 год). Горад назвыны ў гонар сьвятога Стэфана.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З XVI стагодзьдзя ў Сэнт-Эт’ене разьвівалася зброевая прамысловасьць. У час Францускай рэвалюцыі, Сэнт-Эт’ен на кароткі час быў перайменаваны ў Арм-Віль (франц. Armeville — «зброевы горад»). Пазьней, ён стаў цэнтрам здабычы вугалю, а ў апошні час вядомы вытворчасьцю ровараў.

Яшчэ ў першай палове XIX стагодзьдзя Сэнт-Эт’ен быў невялікім мястэчкам з насельніцтвам каля 33 тысячаў чалавек у 1832 годзе, але ў 1880 годзе дзякуючы прамысловай рэвалюцыі й бурнаму росту індустрыі колькасьць жыхароў дасягнула 110 тысячаў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе разьмешчаны такія вядомы адукацыйны цэнтры як Унівэрсытэт імя Жана Манэ, школа шахтараў, школа мастацтваў, Нацыянальная школа інжынэраў, Вышэйшая камэрцыйная школа. Працуюць музэі сучаснага мастацтва, шахтаў, прамысловага мастацтва. Дзейнічаюць тэатры «Камэды Сэнт-Эт’ен», «Плянэтар», «Эсплянада-Опэра»[3].

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе месьціцца шматразовы чэмпіён Францыі футбольны клюб «Сэнт-Эт’ен».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]