Сімяонава пакаленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрыторыя Сімяонавага пакаленьня паказана жоўтым колерам на поўдні гэтае мапы іншых пакаленьняў.

Сімяонава пакаленьне — паводле біблейскага паданьня, паходзіла ад Сімяона, другога сына патрыярха Якава. Яго роданачальнік падаецца як чалавек надзвычай жорсткі. Разам са сваім братам Левіем ён учыніў крывавае вынішчэньне жыхароў горада Сіхэма за абразу сваёй сястры Дзіны сынам сыхэмскага князя. У час прыезду братоў Ёсіфа ў Эгіпет Ёсіф пакінуў Сімяона ў якасьці заложніка і пасадзіў яго ў цямніцу да вяртаньня братоў у Эгіпет разам зь любімым братам Вэніямінам. Сімяонава пакаленьне вяло пастухоўскі лад жыцьця ў паўднёва-заходняй частцы Палестыны і не іграла значнай ролі ў гісторыі габрэйскага народа, а таму паступова зьмяшалася з суседнімі арабскімі плямёнамі і зьнікла з гістарычнай сцэны. Прадстаўніцай гэтага племені выступае ў Бібліі Юдзіф — гераіня некананізаванай царквой аднайменнай кнігі.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы:... С. 166.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.165. ISBN 5-343-00151-3.