Тацяна Талстая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тацяна Талстая
Дата нараджэньня 3 траўня 1951(1951-05-03)[1][2][3][…] (72 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак пісьменьніца, эсэістка, літаратурны крытык, журналістка, тэлевядучая, публіцыстка, вядучая, пэдагог, філёляг
Навуковая сфэра эсэ, літаратура[5] і бэлетрыстыка[5]
Месца працы
Жанры проза, апавяданьне, раман, эсэ і нарыс[d]
Бацька Мікіта Аляксеевіч Талстой[d][4]
Маці Nataliya Mikhailovna Lozinskaya[d][4]
Дзеці Арцемій Лебедзеў
Узнагароды
Сайт tanyant.livejournal.com

Талста́я, Таця́на Мікі́таўна (Талста́я, Тацця́на Мікі́таўна) (нарадзілася 1951) — расейская пісьменьніца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася і вырасла ў Ленінградзе ў шматдзетнай сям'і прафэсара фізыкі Мікіты Аляксеевіча Талстога, сына вядомага расейскага пісьменьніка Аляксея Мікалаевіча Талстога.

Скончыла аддзяленьне клясычнай філялёгіі Ленінградзкага ўнівэрсытэта.

Пераехала ў Маскву, працавала карэктарам. Першае апавяданьне «На залатым ганку сядзелі...» быў апублікаваны ў часопісе «Аўрора» ў 1983 годзе. З таго часу выйшла 19 апавяданьняў, навэла «Сюжэт». Трынаццаць зь іх склалі зборнік апавяданьняў «На залатым ганку сядзелі...» («Факір», «Кола», «Згубе», «Мілая Шура», «Рака Акервіль» і іншыя). У 1988 годзе — «Самнамбула ў тумане».

Талстую адносяць да «новай хвалі» ў літаратуры, называюць адным зь яскравых імёнаў «артыстычнай прозы», што сыходзіць сваімі карэньнем да прозы Булгакава, Алёшы, што прынесла з сабой пародыю, сьвята, эксцэнтрычнасьць аўтарскага «я».

Жыла й працавала ў Прынстане (ЗША), выкладала расейскую літаратуру ва ўнівэрсытэтах.

Зараз жыве ў Маскве, вядзе тэлеперадачу «Школа зласлоўя».

Сын Арцемій Лебедзеў – дызайнэр.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная старонка «Школы зласлоўя» (па-расейску)

  1. ^ Татьяна Толстая // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ Tatjana Nikititschna Tolstaja // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Tatiana Tolstoï (II) // Babelio (фр.) — 2007.
  4. ^ а б в г https://museumstudiesabroad.org/tatyana-tolstaya-biography/
  5. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі