Томаш Пэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томаш Бэрнард Пэта
Тытулярны біскуп Бэнды
2001 — 2003
Папярэднік: Ёханэс Бэрнардус Ніенхаўс
Наступнік: Васыль Івасюк
Арцыбіскуп Архідыяцэзіі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Астане
2003 — цяперашні час
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Казахстана
2003 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 жніўня 1951
Сьцяг Польшчы Інаўроцлаў, Польшча
Узнагароды:
афіцэрскі крыж ордэна Заслугі перад Рэспублікай Польшчай

Томаш Бэрнард Пэта (па-польску: Tomasz Bernard Peta; нарадзіўся 20 жніўня 1951, Інаўроцлаў, Польшча) — польскі й казахстанскі каталіцкі дзеяч, арцыбіскуп-мітрапаліт. Валодае расейскай і польскай мовамі. Грамадзянін Рэспублікі Казахстан.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў І агульнаадукацыйны ліцэй у Інаўроцлаве, пасьля сканчэньня сэмінарыі 5 чэрвеня 1976 высьвечаны ва сьвятара, дыяцэзіяльны сьвятар Гнезьненскае дыяцэзіі. Пачаў сваю працу ў Казахстане 21 жніўня 1990 ў якасьці плябана парафіі «Марыі — Валадаркі Сьвету» у сяле Азёрнае Тайыншынскі раён Паўночна-Казахстанскае вобласьці.

6 жніўня 1999 прызначаны Апостальскім Адміністратарам у Астану. 15 лютага 2001 прызначаны тытулярным біскупам Бэнды, кансакраваны 19 сакавіка 2001. 17 траўня 2003 стаў арцыбіскупам навастворанае Архідыяцэзіі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Астане. 19 траўня 2003 прызначаны старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Казахстану. 6 траўня 2008 Папа Бэнэдыкт XVI увёў мітрапаліта ў склад Кангрэгацыі па справах духавенства, якая займаецца пытаньнямі жыцьця і працы сьвятароў.

Папярэднік
Ёханэс Бэрнардус Ніенхаўс
Тытулярны біскуп Бэнды
2001—2003
Наступнік
Васыль Івасюк
Папярэднік
няма
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Казахстана
2003—сёньня
Наступнік
няма
Папярэднік
няма
Арцыбіскуп Архідыяцэзіі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Астане
2003—сёньня
Наступнік
няма

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]