Тройская унцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Залаты зьлітак вагой у 1 унцыю

Тро́йская у́нцыя — адзінка вымярэньня масы, роўная 31,1034768 граму. Ужываецца ў банкаўскай, ювэлірнай справе для вымярэньня вагі каштоўных мэталаў, а таксама ў некаторых іншых галінах, напрыклад, у касмэтыцы для вымярэньня вагі асабліва каштоўных інгрэдыентаў. Вага інвэстыцыйных манэт даволі часта паказваецца ў дзелях тройскай унцыі.

Міжнароднае пазначэньне — oz t; тройскія унцыі для золата, срэбра, плятыны і паляду пазначаюцца адпаведна XAU, XAG, XPT, XPD.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тройская унцыя паходзіць з г. зв. «тройскай сыстэмы ваг», названае так паводле гораду Труа (Troyes) у Францыі, які зьяўляўся істотным гандлёвым цэнтрам у Сярэднявеччы. Першае ўжываньне зафіксаванае ў 1390 року.

У сыстэме СІ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тройская унцыя адпавядае 480 гранам (1 гран = 64,79891 міліграма).

Кратныя велічыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кратныя тройскія велічыні
Велічыня Граны Грамы
Фунт (12 унцый) 5760 373.241 721 6
Унцыя (20 пэні) 480 31.103 476 8
Пэні 24 1.555 173 84
Гран 1 0.064 798 91

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тройская унцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў