Тры таварышы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тры таварышы
Drei Kameraden
Жанр: раман
Аўтар: Эрых Марыя Рэмарк
Мова арыгіналу: нямецкая
Публікацыя: 1936
Выдавецтва: Little, Brown and Company[d]
Перакладчык: Уладзімер Папковіч
Папярэдні твор: Вяртаньне[d]
Электронная вэрсія

«Тры таварышы» — раман Эрыха Марыя Рэмарка, напісаны ў 19321936 гадох і апублікаваны ў дацкім выдавецтве «Gyldendal» пад назвай «Kammerater»[1][2]. На беларускую мову перакладзены ў 1994 годзе.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Праблематыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раман працягвае тэматыку «страчанага пакаленьня»[3].

Людзі, якія прайшлі праз горны вайны, ня здольныя ўцячы ад прывідаў мінулага. Ваенныя ўспаміны пастаянна мучаюць галоўнага героя. Галоднае дзяцінства стала прычынай хваробы яго каханай. Але менавіта ваеннае братэрства зьяднала трох таварышаў: Робэрта Лёкампа, Ота Кестэра і Готфрыда Ленца. І яны гатовыя на ўсе дзеля сяброўства. Незважаючы на сьмерць, раман распавядае пра прагу жыцьця.

Экранізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1938 — фільм «Three Comrades» («Тры таварышы») — фільм рэжысэра Фрэнка Борзэйгі (ЗША) [4]
  • 1998 — фільм Кветкі ад пераможцаў — дзеяньне перанесена ў 1990-я гады ў Расею.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]