Тэквандо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэквандо на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне

Тэквандо (па-карэйску: 태권도) — карэйскае адзінаборства. Характэрная асаблівасьць тэквандо — ногі ў паядынку выкарыстоўваюцца больш актыўна, чым рукі. Звышзадачай тэквандо ў старажытнасьці было выбіваньне вершніка зь сядла. Слова «тэквандо» складаецца з трох словаў: «тэ» — нага, «квон» — кулак (рука), «-до» — мастацтва, шлях тэквандо, шлях да ўдасканаленьня (шлях рукі й нагі). Па вызначэньні Чхвэ Хон Хі, «тэквандо азначае сыстэму духоўнай трэніроўкі й тэхніку самаабароны бяз зброі, нароўні са здароўем, а таксама кваліфікаваным выкананьнем удараў, блёкаў і скачкоў, выкананых галаруч і нагамі для паразы аднаго ці некалькіх супернікаў».